четверг, 5 декабря 2013 г.

Ці забівалі Надзіны продкі біскупа?


Засноўнікам роду польскіх продкаў маёй жонкі Надзі быў Неласкаж з Карвача (Мазавецкае ваяводзтва) – судзьдзя макоўскі і ружанскі ў 1400-1410-я гады. Ён быў сынам Ласкажа з Казажэва, падчашага цеханоўскага ў 1370-1390-я гады, і пячатаўся гербам Балеста (Ястшэмбец). У той час Балесьціцы валодалі вялікімі землямі ў Мазоўшы: ад Журоміна праз Дробін да Вышагроду.

пятница, 29 ноября 2013 г.

Два беларускія біскупы з роду Станеўскіх

29 лістапада Сьвяты Айцец Францішак прызначыў у Беларусі трох новых біскупаў: Алега Буткевіча, Юрыя Касабуцкага і Іосіфа Станеўскага.

среда, 13 ноября 2013 г.

Прызнаць Дзяржынскага сваім

Пабачаная навіна пра "Жалезнага Фэлікса", радасна перадрукаваная "Хартыяй", абвастрыла адну з праблемаў нацыянальнаарыентаванае часткі беларусаў – нежаданьне прызнаваць грахі за сваім народам, прызнаваць тое, што ня толькі беларсаў зьнішчалі, але і беларусы.

суббота, 2 ноября 2013 г.

Расейскі журналіст Міхаіл Вельлер пра ВКЛ і Масковію

Прапаную вашай увазе ўрывак з праграмы "Асаблівае меркаваньне" на радыё "Эхо Москвы": сваё меркаваньне адносна Русі, ВКЛ, татараў і Масковіі выказвае расейскі журналіст Міхаіл Вельлер (этар ад 1 лістапада): 

четверг, 31 октября 2013 г.

суббота, 26 октября 2013 г.

Беззаганнае зачацьце Дарта Вэйдэра

Чарговы прагляд "Зорных войнаў" падштурхнуў мяне да пэўных аналёгіяў біяграфіі Энэкіна Скайўокера (будучы Дарт Вэйдэр) з жыцьцём Езуса Хрыста. Ці былі гэтыя аналёгіі наўмысна закладзеныя аўтрамі фільму з зьмест ці папросту сталіся вынікам хрысьціянскае культуры, у якой яны так ці інакш выхоўваліся, невядома.

Архіўная справа: КДБ супраць ФСБ

З набліжэньнем чарговае гадавіны памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў узгадалася мая перапіска з архівамі КДБ Беларусі і ФСБ Расеі ў справах маіх рэпрэсаваных сваякоў.

вторник, 22 октября 2013 г.

Гацак ці Гоцак? Да пытаньня аб напісаньні прозьвішча па-расейску

Няправільнае напісаньне расейскай мовай прозьвішча Гацак на сайце MediaFreedomWatch падштурхнула мяне зьвярнуцца да таго, якое ж напісаньне прозьвішча больш гістарычнае і правільнае.

суббота, 19 октября 2013 г.

Генэалягічны прарыў: новыя зьвесткі пра пачаткі Гацакоў на Бабруйшчыне

Сёньня, дзякуючы пану Вадзіму Ўрублеўскаму, атрымаў чарговыя зьвесткі пра пачаткі роду Гацакоў на беларускай зямлі і, у прыватнасьці, на Бабруйшчыне, зьмешчаныя ў рэвізскіх казках за 1834 год. 

среда, 21 августа 2013 г.

Як мой прадзед калгасам кіраваў (на падставе архіўных дакумэнтаў)

Пра тое, што мой прадзед – Міхед Гацак – пэўны час быў старшынёй калгасу, я ведаў даўно. Але толькі летась я здолеў атрымаць дакумэнтальнае пацьверджаньне гэтага, і толькі зараз – гэта апрацаваць.

суббота, 10 августа 2013 г.

Трошкі пра маіх заходнеўкраінскіх продкаў

Атрымаў сёньня паведамленьне з Familytreedna пра тое, што знойдзенае яшчэ адно супадзеньне з маёй ДНК па 37 маркерах. І гэтае паведамленьне мяне амаль канчаткова запэўніла ў тым, што мае продкі Гацакі-такі жылі пэўны пэрыяд на Заходняй Украіне.

четверг, 1 августа 2013 г.

А Касьцёл маўчыць…

У Менску два месяцы ў вязьніцы КДБ, як і ў недалёкія 1920-я-1950-я гады, знаходзіцца каталіцкі сьвятар. А Касьцёл маўчыць.

среда, 10 июля 2013 г.

Пра мае балцкія карані

Я ўжо пісаў раней, што карані майго роду ляжаць у польскім Памор'і, і пра тое, што мае генэтычныя продкі былі блізкія да балтаў. Але, пакапаўшыся трошкі, я даведаўся, што яны ня проста былі блізкімі балтаў, а самімі балтамі і былі. Дакладней, заходнімі ці паморскімі балтамі.

вторник, 9 июля 2013 г.

Езус, Ісус ці Іісус?

Беларуская мова – адна зь нешматлікіх моваў, дзе хрысьціянская тэрміналёгія розьніцца ў залежнасьці ад канфэсіі. У сувязі з гэтым даволі часта гучаць заклікі да скасаваньня разыходжаньняў і ўніфікацыя перакладаў, тэрміналёгіі і гэтак далей. У першую чаргу гэтыя заклікі тычацца таго, каб Заходняя, Рыма-каталіцкая царква, пагадзілася на пераклады цэркваў усходніх – Праваслаўнай ці Грэка-каталіцкай. Аргумэнтамі на карысьць гэтага ёсьць так бы мовіць палянізаваць "касьцёльнае мовы" і большая старажытнасьць праваслаўнае традыцыі. Аднак ці маюць дадзеныя заклікі рацыю?

пятница, 24 мая 2013 г.

Ці славяне рускія?

У апошні час стала модна казаць, што рускія не славяне, маўляў, сярод іх вельмі шмат фіна-ўгорскіх каранёў. Але славяне - гэта негенэтычная супольнасьць, а моўна-сацыяльная. Нават этымалёгія "славяне" паходзіць ад "слова", славянін - той, хто валодае словам у адрозьненьні ад нямых "немцаў". Ніякіх кроўных паняткаў тут няма. Тым больш глупа сёньня не лічыць славянамі славянамоўных людзей, у якіх хай сабе і вялікая колькасьць фіна-ўгорскіх каранёў. Больш за тое, няма нейкага адзінага "славянскага гена", усе славяне генэтычна розныя:

пятница, 10 мая 2013 г.

Слова "срака" ў беларускім фальклёры


У беларускім сялянскім фальклёры, як падаецца, слова "срака" было даволі распаўсюджаным і відавочна нетабуяваным. Прынамсі, я, ня ставячы ніякай адмысловай мэты, здолеў запісаць пяць народынх выслоўяў, якія так ці інакш датычаць гэтай часткі арганізму і мелі хаджэньне ў Бабруйскім раёне (вёска Ганчароўка Хімоўскага сельсавету):

суббота, 4 мая 2013 г.

Мае продкі на Другой сусьветнай вайне

Набліжаецца 9 траўня – дзень заканчэньня Другое сусьветнае вайны на Эўрапейскім кантынэнце. У нашым рэгіёне звычайна забываюцца, што вайна распачалася не 22 чэрвеня 1941 году, а 1 верасьня 1939-га. Пры гэтым ад самога пачатку ў ёй удзельнічалі і савецкія грамадзяне ў якасьці нямецкіх хаўрусьнікаў – падчас паходу савецкае арміі ў Польшчу ў 1939-м годзе і ў Савецка-фінскай вайне 1939-1940 гадоў. І толькі ад лета 1941 года, з пачаткам Вялікае айчыннае вайны, сталінскі СССР стаў праціўнікам гітлераўскай Нямеччыны. Так сталася, што ўва ўсіх гэтых войнах "пашчасьціла" ўдзельнічаць маім прадзядам. І вось пра гэта больш падрабязна:

понедельник, 29 апреля 2013 г.

Забытая песьня пра забытую нелюбоў да чэкістаў

У маім дзяцінстве гэтая забытая антысавецкая песьня гучала ці ня з кожнага прасу. Але тады я, як высьветлілася, абсалютна не ўяўляў, пра што ж яна была.

Ці ўратуе Балта-Чарнаморская канфэдэрацыя Беларусь ад русыфікацыі?

Адным з варыянтаў інтэграцыі для Беларусі некаторымі мясцовымі палітыкамі, экспэртамі, рамантыкамі і г.д. разглядаецца варыянт утварэньня Балта-Чарнаморскай канфэдэрацыі, якая сярод іншага, як мяркуецца, павінна ўратаваць беларускі народ, мову і культуры ад далейшае русыфікацыі. У сувязі з гэтым у мяне ўзьнікла думка праверыць, якія ж народы, а адпаведна і мовы, будуць пераважаць у дадзеным утварэньні.

вторник, 23 апреля 2013 г.

Забытыя ці занядбаныя? Якіх сьвяціцеляў Беларусі мы забылі


Беларусь – ці не адзіная эўрапейская краіна, якая ня мае ўласных сьвятых пачатку яе хрысьціянізацыі. У прыватнасьці, хрысьціянства на нашыя землі прыйшло напрыканцы X ст., але першыя шанаваныя на Беларусі сьвятыя адносяцца да пачатку ХІІ ст. – гэта значыць, што больш за 100 гадоў гісторыі хрысьціянства на Беларусі папросту выпадаюць.

Біблія за манархію ці супраць?


На гэты пост мяне падштурхнула ўчорашняя дыскусія на тэлеканале "Мір" у перадачы "Слово за слово" на тэму магчымасьці адраджэньня манархіі ў Расеі (там зараз адзначаюць 400-годзьдзе дому Раманавых).

вторник, 16 апреля 2013 г.

Як мае продкі Расею баранілі


Прынамсі чатыром маім продкам ў ХІХ ст. давялося паслужыць у расейскай імпэрыі. Камусьці зь іх пашчасьціла больш, камусьці менш.

среда, 10 апреля 2013 г.

Як узьнікалі хрысьціянства і іслам?


Вось ужо амаль паўтары тысячы год дзьве сусьветныя рэлігіі - хрысьціянства і іслам – знаходзяцца ў стане перамнентнай вайны, ахвярамі якой сталі, мяркуючы па ўсім, мільёны чалавек. На чыім жа баку праўда? Паспрабуем гэта вызначыць, ня лезучы ў багаслоўскія джунглі, а паглядзеўшы на гісторыю ўзьнікненьня і распаўсюду гэтых рэлігій. 

воскресенье, 7 апреля 2013 г.

Сабака з сапёрамі ля гатэлю "Эўропа" (фота)


Ідзем сабе сёньня, гуляем па Леніна, а тут на табе – два сапёры з сабакам і люстэркам для больш зручнага пошуку. Ходзяць сабе, у клюмбы і вазоны зазіраюць, у вадасточныя трубы залазяць. Плюс яшчэ амапаўцы неяк падазрона ходзяць. 

суббота, 6 апреля 2013 г.

Як забівалі майго прапрадзеда


Мой прапрадзед Платон Рыгоравіч Габрусь быў спалены нямецкімі карнікамі жыўцом ўлетку 1942 года ў веку 58-і гадоў. Разам зь ім загінулі ягоны сын Карней (26 гадоў), дачка Надзея (20 гадоў) і ўнук Мікалай (немаўля), а таксама дзясяткі іншых жыхароў вёскі Казулічы Кіраўскага раёну. Тое, як вынішчалі вёску, засноўваючыся на паказаньнях удзельнікаў, апісаў мой зямляк, беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч у сваёй аповесьці "Карнікі":

вторник, 2 апреля 2013 г.

Я – грамадзянін Рэчы Паспалітай!

Атрымаў сёньня з генэалягічнага форуму адказ на пытаньне пра тое, хто ёсьць маім найбліжэйшым ДНК-сваяком. Дадзеныя апынуліся больш чым цікавымі:

понедельник, 1 апреля 2013 г.

МУС Беларусі: ня п'еш і не глядзіш тэлевізар – ты сэктант

Сайт Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ператварылася ў "жоўтую" прэсу? Мяркуючы па артыкуле "Секта. Без права на сомнение" за 25 сакавіка, так яно і ёсьць. Падавалася б, на сайце МУС у матэрыяле пра сэкты мусяць быць якія-небудзь статыстычныя ці апэратыўныя дадзеныя, вынікі дасьледваньняў ці спэцапэрацыяў, хаця б нейкая факталёгія. Але толькі ня тут.

среда, 20 марта 2013 г.

У пошуках гістарычнае радзімы

Для больш дакладнае лякалізацыі свае гістарычнае прарадзімы зьвярнуўся да сваіх найбліжжых ДНК-сваякоў па 67-і маркерах: John Thomas Kusch (дыстанцыя 7), Pawel Romuald Trawicki (8), Grant Darwin Sommerfeld (9), Witold Trawicki (10) і Eugene Frank Poch (10), месцы жыхарства продкаў якіх атрымалася знайсьці на https://familytreedna.com.

вторник, 19 марта 2013 г.

Лінгвавычварэньні. Аб паходжаньні словаў "псік" і "кыс-кыс"


На крыніцу паходжаньня словаў "псік" і "кыс-кыс", якімі мы адпаведна праганяем ці клічам катоў, мяне падштурхнула верхнелужыцкая мова – мова славянаў, што жывуць на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Дарэчы, гэтая мова, на думку Янкі Станкевіча, найбольш фанэтыча блізкая да беларускай.

воскресенье, 17 марта 2013 г.

Нечаканыя вынікі аналізу ДНК


Так сталася, што маім хобі яшчэ з часоў юнацтва зьяўляецца генаэлёгія. Дзякуючы працы ў архівах на дадзены момант мне атрымалася па розных лініях сваіх продкаў паглыбіцца на 150-250 гадоў, а по жончынай лініі дык і дасягнуць пачатку XVIII стагодзьдзя.

суббота, 16 марта 2013 г.

Дзень Канстытуцыі? – Не. Дзень чаркі і шкваркі! (фота0


15 сакавіка Беларусь, як падаецца, мусіла была хаця б фармальна адзначаць Дзень Канстытуцыі, хоць і згвалтаванай і не кім не выконваемай, але Канстытуцыі.

воскресенье, 10 марта 2013 г.

Фантазіі на тэму. Як Толкін ператварыў краіну хобітаў у СССР


Нядаўна мне давялося ліквідаваць значны прагал у сваёй адукацыі – прачытаць трылёгію вялікага ангельскага каталіцкага пісьменьніка Джона Толкіна "Уладар пярсьцёнкаў". Пра тое, што апісваемы тут Мордар ёсьць алюзіяй на Трэці Райх, і пра прысутныя тут хрысьціянскія матывы я быў начуты даўно. А вось сустрэча ў кнізе з апісаньнем СССР стала для мяне поўнай нечаканасьцю (дзеля справядлівасьці адзначу, што сам Толкін адмаўляў усялякія алегорыі ў сваіх творах).