среда, 10 июля 2013 г.

Пра мае балцкія карані

Я ўжо пісаў раней, што карані майго роду ляжаць у польскім Памор'і, і пра тое, што мае генэтычныя продкі былі блізкія да балтаў. Але, пакапаўшыся трошкі, я даведаўся, што яны ня проста былі блізкімі балтаў, а самімі балтамі і былі. Дакладней, заходнімі ці паморскімі балтамі.

вторник, 9 июля 2013 г.

Езус, Ісус ці Іісус?

Беларуская мова – адна зь нешматлікіх моваў, дзе хрысьціянская тэрміналёгія розьніцца ў залежнасьці ад канфэсіі. У сувязі з гэтым даволі часта гучаць заклікі да скасаваньня разыходжаньняў і ўніфікацыя перакладаў, тэрміналёгіі і гэтак далей. У першую чаргу гэтыя заклікі тычацца таго, каб Заходняя, Рыма-каталіцкая царква, пагадзілася на пераклады цэркваў усходніх – Праваслаўнай ці Грэка-каталіцкай. Аргумэнтамі на карысьць гэтага ёсьць так бы мовіць палянізаваць "касьцёльнае мовы" і большая старажытнасьць праваслаўнае традыцыі. Аднак ці маюць дадзеныя заклікі рацыю?