Так сталася, што
маім хобі яшчэ з часоў юнацтва зьяўляецца генаэлёгія. Дзякуючы працы ў архівах на
дадзены момант мне атрымалася па розных лініях сваіх продкаў паглыбіцца на
150-250 гадоў, а по жончынай лініі дык і дасягнуць пачатку XVIII стагодзьдзя.
Аднак пры ўсім
жаданьні архіўныя зьвесткі могуць даць інфармацыю пра продкаў толькі прыкладна
за апошнія 300 гадоў. Каб запоўніць недастаючыя прабелы ў гісторыі роду, я
зрабіў аналіз Y-ДНК, якая перадаецца па мужчынскай лініі,
а значыць мусіць паказаць паходжаньне Гацакоў.
Гацакі зьявіліся
на Беларусі на пачатку XIX ст. Першы мой
вядомы продак – Захар Гацак, які нарадзіўся каля 1780 году. Адкуль ён ці ягоны
сын Васіль зьявіўся пад Бабруйскам невядома. Н на пачатку мінулага стагодзьдзя
Гацакі апроч Бабруйшчыны сустракаліся, пры чым у значна большай колькасьці – на
Заходняй Украіне, а менавіта у сучасных Віньніцкай і Хмяльніцкай абласьцёх. На
карысьць магчымае ўкраінскае прарадзімы роду Гацакоў кажа і гучаньне
прозьвішча, якое магло ўзьнікнуць у XVI-XVII стст. у межах беларуска-ўкраінскае моўнае
прасторы ад скарочанай імяннай формы Гацка (ад Гаўрыла, Гапон, Гарасім ці г.д.).
Аднак аналіз ДНК
паказаў даволі дзіўныя вынікі. Пацьвердзіўшы маю эўрапейскасьць (гаплягрупа R найбольш пашыраная ў Эўропе), тэст пры гэтым
паказаў маю неславянскасьць. Згодна зь ім, мая ДНК R1a1a1b1a2b2 з субкладам L365 найбольш пашыраная сярод насельніцтва Памераніі
– прыбалтыйскага рэгіёну на паўночным захадзе Польшчы. А значыць, менавіта тут
трэба шукаць маю гістарычную прарадзіму. Найбольш раньні супольны продак людзей
з гэтай ДНК жыў каля 900 (+/- 400 гадоў) году да Р.Хр. Памаране найбольш
блізкія генэтычна да балтаў. Пацьвярджаецца гэта і архелёгіяй: у бронзавым веку
ў Памераніі панавала балцкая культура. Аднак у больш позьнія часы памаране
славянізаваліся, а ў пазьней і зьнямечыліся. Цікава, што мой самы блізкі
ДНК-сваяк па 67-і маркерах – John Thomas Kusch (дыстанцыя 7 маркераў на 67-і маркерах),
чый продак Martin Kusch (1844-1932) жыў у
навакольлі Гданьска – Старогарда Гданьскага, што існуе ад нэалітычных часоў.
Ці абвяргаюць
гэтыя дадзеныя ўкраінскую вэрсію паходжаньня? Зусім неабавязкова. Па 37-і
маркерах маім найбольш блізкім сваяком з'яўляецца нехта Michael Loput (дыстанцыя 4).
Дадзеных пра яго продкаў няма. Але інфармацыя інтэрнэт-базаў дадзеных дазваляе
лякалізаваць месца пражыцьця Лопутаў Закарпацкай вобласьцю Ўкраіны. Пры гэтым
зь ім у мяне кроўнасьць, мяркуючы па працэнтах большая чым з нашчадкам Джонам
Томасам Кушам: зь першым
60,01% на 12 пакаленьнях і 97,52% на 24-х, з другім - 27,42% на 12 пакаленьнях
і 90,86% на 24-х. Такім чынам, на дадзены момант мой радавод выглядае наступным
чынам:
900 да Р.Хр. – 1300
па Р.Хр. Мае продкі жывуць у Памераніі
Каля 1300-1600
Мае продкі, аддзяліўшыся ад ад продкаў Джона Куша, мігруюць з Памераніі на
Заходнюю Ўкраіну, дзе падзяляюцца на Гацакоў і Лопутаў. У гэты час кантакты
Галіцка-Валынскага княства, а затым і Вялікага княства Літоўскага, і Польшчы
робяцца большч шчыльнымі. Магчыма, прычыны пранікненьня варта шукаць і ў войнах
паміж краінамі. Пры гэтым мае продкі павінны былі яшчэ ўкраінізавацца, каб
атрымалася ў выніку ўкраінскае па гучаньні прозьвішча.
Каля 1800 Мае
продкі Гацакі пасяляюцца пад Бабруйскам, што ўжо пацьвярджаецца дакумэнтальна.
Што крыўдна ў
памяранскім паходжаньні маіх продкаў – гэта запозьняе хрышчэньне памаранаў –
сярэдзіна ХІІ стагодзьдзя, калі ўжо нават на Беларусі квітнела хрысьціянства. З
другога боку, яны ўжо ад самога пачатку былі каталікамі, перайшоўшы, праўда,
пазьней у праваслаўе (магчыма, праз уніяцтва).
Мой эўрапейскі ДНК-радавод:
Мой ДНК-радавод ад Адама:
Комментариев нет:
Отправить комментарий