пятница, 31 августа 2012 г.

Глаз ня бачыць далей за свой нос


Учора, 30 жніўня, мой былы сусед па бабруйскім пад'езьдзе, а сёньня дэпутат пацёмкінскага парлямэнту Анатоль Глаз прапанаваў скасаваць у краіне гімназіі і ліцэі, паколькі яны "азаходніваюць" сыстэму навучаньня, адыходзяць ад традыцыяў савецкае школы і дзеляць маналітнае грамадзтва на больш разумных і менш разумных, а посьпехаў на алімпіядах не прыносяць. Пры гэтым ён прапанаваў замест гімназіяў і ліцэяў ствараць у школах профільныя клясы, якія ня так даўно былі з посьпехам у нашай краіне скасаваныя.

воскресенье, 26 августа 2012 г.

Да здравствует советский суд!

Распавёў Віктар Клёпс, кіраўнік дабрычаннай аранізацыі ў Ваўкавыску «Саюз сем’яў загіблых, памерлых, інвалідаў войнаў – Памяць», які некалькі гадоў прапрацаваў ў савецкай турме: