понедельник, 1 апреля 2013 г.

МУС Беларусі: ня п'еш і не глядзіш тэлевізар – ты сэктант

Сайт Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ператварылася ў "жоўтую" прэсу? Мяркуючы па артыкуле "Секта. Без права на сомнение" за 25 сакавіка, так яно і ёсьць. Падавалася б, на сайце МУС у матэрыяле пра сэкты мусяць быць якія-небудзь статыстычныя ці апэратыўныя дадзеныя, вынікі дасьледваньняў ці спэцапэрацыяў, хаця б нейкая факталёгія. Але толькі ня тут.


У дадзеным артыкуле супрацоўніца УІГС МУС Маргарыта Гаўрова піша тое, што, мяркуючы па ўсім, захацела яе левая пятка. Цікавасьць уяўляе першая частка, напісаная ў стылі "в нашем доме поселілся замечательный сосед". Астатні ж артыкул не ўяўляе ніякае цікавасьці, бо ў ім намешаны боб з гарохам і няма ніякае канкрэтыкі, толькі адсылкі да прыкладаў 90-х гадоў, выпадкаў у Расеі і артыкулаў у "Камсамольскай праўдзе". Прычым пачатак артыкулу аніяк не зьвязаны з працягам. На ўвесь тэкст мной знойдзены толькі адзіны абзац, што тычыцца сфэры дзейнасьці МУС:

"Сегодня правоохранительные органы сталкиваются с преступлениями со стороны участников различных религиозных объединений (два года назад в Беларуси насчитывалось около 10 крупных сект, количество же мелких сект точно неизвестно, но весьма велико). Органами внутренних дел выявлена общность природы преступных и тоталитарных сектантских организаций по внутренней структуре, применяемым средствам и методам."

Аднак ні распавесьці пра гэтыя сэкты, ні пра іх вучэньне, ні пра іх колькасьць ці пра іх супрацьзаконную дзейнасьць у МУС не палічылі патрэбным. І сапраўды навошта пра такое пісаць на афіцыйным сайце міліцэйскага ведамства? Лепш даць месца для размышлізмаў пані Гаўровай. А ў сваіх раўмышлізмах яна абвінавачвае свайго суседа, зь якім яна да таго ж незнаёмая, у прыналежнасьці да таталітарнай сэкты.

Што ж такога сэктанцкага робіць яе сусед: 

1. Муж "любил выпить", але закадзіраваўся і перастаў піць, хаця і "после работы собутыльники зовут пить, а он не может".

2. "Утро начинается с 10-минутных песнопений", а ў плэеры не песенькі пра "любоўную любоў" ці "глупую глупасьць", а рэлігійныя казаньні. "Когда соседи отводят детей в школу, крестят каждый угол в подъезде (то же проделывается и в общественном транспорте, когда те едут на работу)".

3. "Мультфильмы под запретом (по словам папы, который не смотрит даже «Новости», это зло). Есть DVD-проигрыватель и много дисков религиозного (які жах!) содержания".

4. "Возвращаясь как-то с работы, сказал продавщице местного магазина, что живет она неправильно, и нельзя тратить время впустую – это грех, который не останется без внимания на каком-то суде (падкрэсьлена мной)".

І на гэтых падставах МУС абвінавачвае чалавека ў сэктанцтве, ня ведаючы, ні да якой супольнасьці ён належыць, ні ў ва што верыць, ні за што змагаецца. І ў чым вінавацяць чалавека таксама не зразумела, бо "дети одеты хорошо" і "все необходимое в квартире есть". Але паколькі ў "сэктанта" ня можа быць усё добра, то, як лічыць пані Гаўрова, дзеці хоць і добра апранутыя, але "какие-то… «забитые», что ли…", а калі ў доме ўсё неабходнае ёсьць, то "только необходимое".

Дык у чым вінавацяць у МУС гэтага чалавека? У тым, што ён перастаў піць? У тым, што ён слухае рэлігійную музыку і глядзіць рэлігійныя перадачы ды фільмы? У тым, што ён выхоўвае сваіх дзяцей так, як лічыць патрэбным, і ў той веры, якую вызнае сам? Ці ў тым, што кажа людзям пра Бога і "какой-то суд"? А можна ў тым, што ён не такі як усе, і ў наш час сэкулярызму і кансумэрызму мае іншыя ідэалы і мэты жыцьця? Пры гэтым на яго месцы можа спакойна быць ня толькі пратэстант, якіх у нас пагалоўна запісваюць у сэктанты, але і любы другі шчыры вернік, у тым ліку каталік і праваслаўны. У тым ліку ў пэўнай ступені магу патрапіць пад такое апісаньне і я, хаця з кіраўніком маёй "сэкты" ў Беларусі сёньня і сустракаўся сам кіраўнік дзяржавы.

Хочацца спадзявацца, што гэты артыкул, проста меркаваньне пані Гаўровай. Але лёгіка падзеяў падказвае, што гэта не зусім (ці зусім не) так…

Комментариев нет:

Отправить комментарий