четверг, 5 декабря 2013 г.

Ці забівалі Надзіны продкі біскупа?


Засноўнікам роду польскіх продкаў маёй жонкі Надзі быў Неласкаж з Карвача (Мазавецкае ваяводзтва) – судзьдзя макоўскі і ружанскі ў 1400-1410-я гады. Ён быў сынам Ласкажа з Казажэва, падчашага цеханоўскага ў 1370-1390-я гады, і пячатаўся гербам Балеста (Ястшэмбец). У той час Балесьціцы валодалі вялікімі землямі ў Мазоўшы: ад Журоміна праз Дробін да Вышагроду.

Паводле Яна Длугаша, Балесьціцы "з польскага племя паходзілі ... Мужы яго, схільныя да дэспатыі і клопатаў для прыватнай карысьці; празь іх так сьвяты Станіслаў Кракаўскі, як Вэрнэр біскуп Плоцкі былі забітыя. З-за гэтае плямы, некаторыя рыцары таго дому, пасьля забойства Сьвятога Станіслава, зьбеглі ў Мазоўшу, назваліся Балесьціцамі - рыцарамі караля Баляслава, і імя гэтае ім лёсам вызначанае захоўваецца да сёньня".

Узгадак пра ўдзел Ястшэмбцаў-Балесьціцаў у забойстве Станіслава, біскупа Кракаўскага, у 1079 годзе няма, але ж за 1170 сапраўды паведамляецца, што Балеста Ястшэмбец, кашталян віскі (Земля Віская – тэрыторыя на паўночна-ўсходнім Мазоўшы на самай мяжы з прусамі ды яцьвягамі), прайграўшы суд біскупу плоцкаму Вэрнэру за вёску Карска (цяпер Біскупіцы ля Дробіна), разам з братам Беняжам забіў біскупа падчас гвалтоўнага наезду.

Ці не ад таго Балесты Ястшэмбца і пайшлі мазоўскія Балесьціцы, зь якіх надалей вылучыліся нашчадкі Неласкажа з Карвача?

Комментариев нет:

Отправить комментарий