понедельник, 29 октября 2012 г.

Жывыя імёны расстрэльнай статыстыкі, або як бальшавіцкія рэпрэсіі прайшліся па маёй сям'і


Сёньня, у ноч з 29 на 30 кастрычніка, спаўняецца роўна 75 гадоў з беларускай "крыштальнай ночы", калі ў Менску ва ўнутранай турме КДБ была расстраляна больш за 100 дзеячоў беларускай мастацкай, навуковай і палітычнай эліты БССР. Гэта дзень па праве лічыцца Днём памяці ахвяраў бальшавіцкага тэрору на Беларусі.

У нашай сям'і ўспамінаў пра тое, што хтосьці са сваякоў быў рэпрэсаваны за савецкім часам, не захавалася. Падавалася, што рэпрэсіі не закранулі нашае сям'і, не прайшліся па простых сялянах, якімі былі мае продкі. Але так толькі падавалася. Сталінскі тэрор прайшоўся і па іх.

суббота, 20 октября 2012 г.

понедельник, 1 октября 2012 г.

Цяпер і па-беларуску (відэа)


Ідэя стварэньня ўласнага леманатара ў нас зьявілася даўно, калі мы вырашылі вучыць нашу Рагнеду чытаць. Аднак, як высьветлілася, ня ўсё так проста: у Менску амаль не знайсьці лемантары для зусім маленькіх дзетак, у якіх былі б проста намаляваныя літары і малюнкі да іх. Прычына таму – славутае беларускае дзьвюхмоўе, якое дазваляе папросту не зьвяртаць увагу на беларускую мову.