пятница, 24 мая 2013 г.

Ці славяне рускія?

У апошні час стала модна казаць, што рускія не славяне, маўляў, сярод іх вельмі шмат фіна-ўгорскіх каранёў. Але славяне - гэта негенэтычная супольнасьць, а моўна-сацыяльная. Нават этымалёгія "славяне" паходзіць ад "слова", славянін - той, хто валодае словам у адрозьненьні ад нямых "немцаў". Ніякіх кроўных паняткаў тут няма. Тым больш глупа сёньня не лічыць славянамі славянамоўных людзей, у якіх хай сабе і вялікая колькасьць фіна-ўгорскіх каранёў. Больш за тое, няма нейкага адзінага "славянскага гена", усе славяне генэтычна розныя:

пятница, 10 мая 2013 г.

Слова "срака" ў беларускім фальклёры


У беларускім сялянскім фальклёры, як падаецца, слова "срака" было даволі распаўсюджаным і відавочна нетабуяваным. Прынамсі, я, ня ставячы ніякай адмысловай мэты, здолеў запісаць пяць народынх выслоўяў, якія так ці інакш датычаць гэтай часткі арганізму і мелі хаджэньне ў Бабруйскім раёне (вёска Ганчароўка Хімоўскага сельсавету):

суббота, 4 мая 2013 г.

Мае продкі на Другой сусьветнай вайне

Набліжаецца 9 траўня – дзень заканчэньня Другое сусьветнае вайны на Эўрапейскім кантынэнце. У нашым рэгіёне звычайна забываюцца, што вайна распачалася не 22 чэрвеня 1941 году, а 1 верасьня 1939-га. Пры гэтым ад самога пачатку ў ёй удзельнічалі і савецкія грамадзяне ў якасьці нямецкіх хаўрусьнікаў – падчас паходу савецкае арміі ў Польшчу ў 1939-м годзе і ў Савецка-фінскай вайне 1939-1940 гадоў. І толькі ад лета 1941 года, з пачаткам Вялікае айчыннае вайны, сталінскі СССР стаў праціўнікам гітлераўскай Нямеччыны. Так сталася, што ўва ўсіх гэтых войнах "пашчасьціла" ўдзельнічаць маім прадзядам. І вось пра гэта больш падрабязна: