суббота, 16 марта 2013 г.

Дзень Канстытуцыі? – Не. Дзень чаркі і шкваркі! (фота0


15 сакавіка Беларусь, як падаецца, мусіла была хаця б фармальна адзначаць Дзень Канстытуцыі, хоць і згвалтаванай і не кім не выконваемай, але Канстытуцыі.


Але менскія ўлады, пэўна, вырашылі, што гэтае сьвята ня ўпісваецца ў дзяржаўную ідалёгію. І замест віншаваньня з Днём канстытуцыі пранамсі на рагу Сьвярдлова і Незалежнасьці вывесілі расьцяжку з наступным віншаваньнем: "15 марта. День Потребителя. Потребительское правосудие сегодня". Расьцяжак жа да Дня Канстытуцыі я не заўважыў.

За тое на сайце Менскага аблвыканкама знайшлася такая вось інфармацыя: "В День потребителя, который состоится 15 марта 2013 г. и пройдет под девизом «Потребительское правосудие сегодня», будет организовано широкое освещение и информирование населения о деятельности местных исполнительных и распорядительных органов в области защиты прав потребителей, актуальных вопросах правовых механизмов защиты потребительских прав и законных интересов граждан".

Інфармаваць пра канстытуцыйныя правы ўлады не захацелі. Сапраўды, чарка і шкварка – гэта наша ўсё.


Комментариев нет:

Отправить комментарий