вторник, 18 февраля 2014 г.

Даслаў зварот Лідзіі Ярмошынай

Даслаў 17 лютага зварот старшыне ЦВК Лідзіі Ярмошынай. 19 лютага а 16.45 Кастрычніцкая раённая камісія вырашыць, ці рэгістраваць мяне кандыдатам.


среда, 12 февраля 2014 г.

Менская гарадзкая камісія скасавала вынесенае мне папярэджаньне


Менская гарадзкая выбарчая камісія скасавала папярэджаньне, вынесенае мне раней Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй.

пятница, 7 февраля 2014 г.

Міграцыйная памылка

Здаецца, у дзявятай клясе на абласных зборах у Магілёве нам распавядалі, што ўрад ФРГ, маючы патрэбу ў гастарбайтарах, але баючыся наймаць югаславаў, вырашыў прыцягнуць працоўных мігрантаў з Турэччыны. Нямецкае кіраўніцтва спадзявалася, што тыя папрацуюць і вярнуцца да сваіх сем'яў у Малой Азіі, у той час як "небяспечныя" югаславы маглі б застацца на нямецкіх землях.

четверг, 6 февраля 2014 г.

Пазбаўленыя сьвятасьці?

Адразу адзначу, што збольшага я супраць сьмяротнага пакараньня. Але на такія развагі мяне падштурхнуў фільм "Мярцьвяк ідзе", заснаваны на рэальных падзеях - стасунках сястры Гелэн Прэджан C.S.J. і асуджанага да сьмяротнага пакараньня Элмы Патрыка Санье, якога пакаралі сьмерцю ў 1984 годзе за двайное забойства і згвалтаваньне.

среда, 5 февраля 2014 г.

Папрасіў расфармаваць Кастрычніцкую выбарчую камісію

У сувязі з выяўленым "пабрацімствам" падаў заяву ў Менскую гарадзкую выбарчую камісію з просьбай расфармаваць Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію.


Падаў скаргу на вынесенае папярэджаньне

Пераслаў сёньня заказным лістом скаргу на вынесенае мне папярэджаньне.

вторник, 4 февраля 2014 г.

Кандыдацкія хронікі. Одобрямс

Вырашыў перанесці публікацыю "Кандыдацкіх хронік" у свой прыватны блог. Таму надалей падзеі сваёй выбарчай кампаніі, наколькі б кароткай яна не была, я буду асвятляць тут.