вторник, 22 октября 2013 г.

Гацак ці Гоцак? Да пытаньня аб напісаньні прозьвішча па-расейску

Няправільнае напісаньне расейскай мовай прозьвішча Гацак на сайце MediaFreedomWatch падштурхнула мяне зьвярнуцца да таго, якое ж напісаньне прозьвішча больш гістарычнае і правільнае.


У мэтрычных дакументах дакумэнтах Дваранінавіцкай і Міхалёўскай цэркваў Бабруйскага павету, а таксама ў рэвізскіх казках сустракаліся варыянты напісаньня як Гацакъ, так і Гоцакъ. Запісаны "Гоцаком" і мой прадзед Міхед Гацак у вайсковым білеце (у іншых дакумантах ён праходзіў як Гацак). Разам з тым усе нашчадкі лейчыцкіх Гацакоў, якіх мне атрымалася адшукаць, у тым ліку і сярод тых, хто напачатку ХХ ст. выехаў у Расею, па-расейску пішуцца "Гацак". Што тут пераважае, гістарычная традыцыя, ці замацаваньне на пісьме беларускага аканьня, невядома.

Між тым сярод украінскіх Гацакоў, адгалінаваньнем ад якіх імаверна ёсьць Гацакі беларускія, пераважае напісаньне "Гоцак". Тым ня менш і сярод украінскай лініі прысутнічае напісаньне прозьвішча як "Гацак". Пры ўмове што аканьне для ўкраінскае мовы не характарнае, а замест яго ўласьцівае оканьне, падаецца, што менавіта напісаньне "Гацак" і ёсьць гістарычным як для беларускае, гэтак і для ўкраінскае галінаў роду.

Комментариев нет:

Отправить комментарий