вторник, 2 апреля 2013 г.

Я – грамадзянін Рэчы Паспалітай!

Атрымаў сёньня з генэалягічнага форуму адказ на пытаньне пра тое, хто ёсьць маім найбліжэйшым ДНК-сваяком. Дадзеныя апынуліся больш чым цікавымі:

"Here are estimates, in generations, of the age of your common patrilineal ancestor, from an expert’s spreadsheet:

7295 Podolski: 19
12624 Kusch: 22
2978 Trawicki: 22
23291 Heimann: 23

Roughly 570-690 years".

Такім чынам, маім найбліжэйшым ДНК-сваяком ёсьць Benny Podolski, зь якім маю агульнага продка цягам апошніх 19 пакаленьняў, ці прыкладна ад 1420 году. Ад продкаў паноў Куша, Травіцкага і Гаймана мае продкі "адпачкаваліся" недзе каля 1300 гадоў. Паколькі іхныя продкі яшчэ ў ХІХ ст. жылі ў польскім Памор'і (як Кушы ці Травіцкія) ці недалёка ад яго (як Гайманы), то гэта значыць, што яшчэ ў XIV ст. мае продкі жылі ў Памор'і.

Разам з тым блізкае сваяцтва з Бэні Падольскім, продак якога Рыгор Падольскі нарадзіўся каля 1830 года на ўкраінскім Падольлі ў горадзе Гусяціне, падказваюць, што прыкладна каля 1400 году мае продкі з Памор'я (Польшча) перасяліліся ў Падольле (Україна). На карысьць гэтага кажа і геаграфія прозьвішча Гацак. Напачатку ХХ ст. Гацакі апроч Бабруйшчыны, дзе пасялілся напачатку ХІХ ст. мае продкі, жылі менавіта на ўкраінскім Падольлі – найбольш у сучаснай Хмяльніцкай вобласьці, якую, мяркуючы па ўсім, і варта лічыць прарадзімай № 2 пасьля Паморскага ваяводзтва Польшчы (Гацакі пазначаныя сінім колерам, Рыгор Падольскі - жоўтым):


Просмотреть Гацак-Гацук-Гатцук на карте большего размера

Што яшчэ цікава, адзінае прозьвішча ў Польшчы, якое падобнае да майго, - Gatz (Гац). Ягоныя носьбіты таксама жывуць пераважна ў польскім Памор'і:


З усяго вышэй азначанага можна зрабіць наступную выснову: мае генэтычна блізкія да балтаў продкі з польскага Памор'я (зь мяжы сучасных Паморскага і Куяўска-Паморскага ваяводзтваў), аўтахтоннымі насельнікамі якога яны былі, недзе каля 1400 года перасяляюцца на ўкраінскае Падольле (у цэнтральнай частцы Хмяльніцкай вобласьці), а ўжо адтуль каля 1800 году перасяляюцца ў Беларусь – у вёску Лейчыцы сучаснага Бабруйскага раёну. Такім чынам, мяне па мужчынскай лініі можна лічыць паўнавартасным грамадзянінам Рэчы Паспалітай (хаця ў яе часы сяляне – а мае продкі былі сялянамі – грамадзянамі не былі).


View Міграцыя in a larger map

Комментариев нет:

Отправить комментарий