среда, 10 июля 2013 г.

Пра мае балцкія карані

Я ўжо пісаў раней, што карані майго роду ляжаць у польскім Памор'і, і пра тое, што мае генэтычныя продкі былі блізкія да балтаў. Але, пакапаўшыся трошкі, я даведаўся, што яны ня проста былі блізкімі балтаў, а самімі балтамі і былі. Дакладней, заходнімі ці паморскімі балтамі.


Пра гэта сьцьвярджае летувіская археоляг Марыя Гімбуцене, якая абапіраецца, у тым ліку і на дадзеныя тапанімікі. Згодна зь ёй, арэал паморскіх балтаў ахопліваў увесь басэйн Одры, Віслы, усю Сілезію і даходзіў нават да дацкай Ютляндыі. Першыя археалягічныя сьляды іх у гэтым рэгіёне адносяцца да прыкладна 1500 г. да Р.Хр.

У I-IV ст. ад Р.Хр. паморскіх балтаў пацясьнілі сваёй міграцыяй готы. У выніку частка зь іх перасялілася ў Прусію, частка ж засталася і была пазьней асыміляваная славянамі, якія прыйшлі на гэтыя землі ў VI ст. І вось менавіта гэтыя славянізаваныя балты і былі маімі продкамі, а таксама продкамі польскага народу кашубаў. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий