вторник, 19 марта 2013 г.

Лінгвавычварэньні. Аб паходжаньні словаў "псік" і "кыс-кыс"


На крыніцу паходжаньня словаў "псік" і "кыс-кыс", якімі мы адпаведна праганяем ці клічам катоў, мяне падштурхнула верхнелужыцкая мова – мова славянаў, што жывуць на тэрыторыі сучаснай Нямеччыны. Дарэчы, гэтая мова, на думку Янкі Станкевіча, найбольш фанэтыча блізкая да беларускай.


Дык вось, у верхнелужыцкай мове слова psyk значыць ня кога іншага як сабаку, пса. А сабака, як вядома, найзлейшы вораг катоў. "Кыс-кыс" жа, як падаецца, паходзіць ад памяншальна-ласкавай формы слова кот, кошка – "кіса" (параўнайце ангельскія kitty-kitty і cat).

Такім чынам, на маю думку, нашыя славянскія продкі словам "псік" па-просту клікалі да сябе сабаку і адпаведна праганялі катоў, і затым гэтае слова увайшло ў традыцыю (для расейскай мовы больш характэрнае "брысь", ангельскай – shoo).Словамі ж "кыс-кыс" людзі па-просту казалі "кот-кот" ці "кошка-кошка".

Комментариев нет:

Отправить комментарий