пятница, 10 мая 2013 г.

Слова "срака" ў беларускім фальклёры


У беларускім сялянскім фальклёры, як падаецца, слова "срака" было даволі распаўсюджаным і відавочна нетабуяваным. Прынамсі, я, ня ставячы ніякай адмысловай мэты, здолеў запісаць пяць народынх выслоўяў, якія так ці інакш датычаць гэтай часткі арганізму і мелі хаджэньне ў Бабруйскім раёне (вёска Ганчароўка Хімоўскага сельсавету):


Лічылка:

Чукі-чукі, рэменчукі. Зарэзалі рака. Усім хлопцам/дзеўкам па сцягенцу, а (уставіць імя) срака. 

Прыказкі і прымаўкі: 

Каля сракі ўсе прысмакі

Пень гарэў - чорт сраку пагрэў (пра далёкага сваяка - умоўна, любімая нявестка ўнучатай пляменьніцы стрыечнага дзядулі) (у акадэмічным слоўніку фразеалягізмаў я сустрэў падобны выраз, але там былі "ногі")

Ты, Кідзін ды йшчэ ў срацы адзін (пра чалавека, які кажа, што ён вельмі разумны, сьмелы, лоўкі і гэтак далей. Хто такі Кідзін - невядома).

Анекдот (верагодна, дзіцячы)

Былі ў адной бабкі чацьвёра дачок і клікалі іх: Устына, Параскева, Маруся і Алена. Вядома, клікала яна іх ня поўнымі імёнамі, а скарочанымі. І выглядала гэта наступным чынам: "Уся, Руся, Пака, Лена!"

Каб ня склалася ўражаньне, што слова "срака" мела такое хаджэньне толькі на Бабруйшчыне, варта ўзгадаць адзіны вядомы беларускамоўны выраз (паводле "Гісторыі беларускага нацыяналізму" Валера Булгакава) Адама Міцкевіча: "На Божым судзе - усім у сраку будзе". Дый францускія сяляне, дарэчы, тлумачылі паходжаньне мэгалітаў у сваёй краіне фізыялягічнымі патрэбамі Гарганцюа.

Комментариев нет:

Отправить комментарий