четверг, 1 августа 2013 г.

А Касьцёл маўчыць…

У Менску два месяцы ў вязьніцы КДБ, як і ў недалёкія 1920-я-1950-я гады, знаходзіцца каталіцкі сьвятар. А Касьцёл маўчыць.

У чым яго вінавацяць, за што трымаюць, што яму пагражае – невядома. А Касьцёл маўчыць.
Гэтак жа як і ў гады масавых рэпрэсій супраць Касьцёла яго могуць вінаваціць у шпіянажы. А Касьцёл маўчыць.
У любы момант на яго месцы можа апынуцца любы вернік, ксёндз ці нават біскуп. А Касьцёл маўчыць.
Ужо амаль тыдзень, як гэтая справа вядома ўсім, хто хоць неяк цікавіцца Касьцёлам і жыцьцём у Беларусі. А Касьцёл маўчыць.
Усе чакаюць рэакцыі Касьцёлу. А Касьцёл маўчыць.
Ніхто не патрабуе ад Касьцёлу заклікаў да рэвалюцыі ці барацьбы з "крывавым рэжымам. А Касьцёл маўчыць.
У Росіцу і Наваградак вырушаюць пілігрмыкі да месцаў пакутніцкае сьмерці каталіцкіх сьвятароў і сясьцёр законных, прамаўляюцца словы пра зло і супрацьстаяньне яму, пра адвагу і пакуты. Але ў дачыненьні да сьвятара, які сёньня супрацьстаіць злу, які сёньня церпіць пакуты, ізноў маўчаньне.

А дастаткова ж выступіць і сказаць, што вядома, ці сказаць, што невядома нічога. Дастакова ж заклікаць людзей маліцца за затрыманага ксяндза. Дастаткова ж сказаць, што робіцца ўсё магчымае, каб прынамсі даведацца, што зь ім, а ў лепшым выпадку дамагчыся ягонага вызваленьня. Але пакуль Касьцёл маўчыць. І колькі Ён будзе маўчаць, невядома.

3 комментария:

  1. Касьцёл не маўчыць. Касьцёл - гэта тыя вернікі, якія сёньня моляцца за ўвязьненага сьвятара. Касьцёл - гэта тыя, хто падпісвае звароткі й петыцыі. Мы - Касьцёл.
    Маўчыць ерархія. Ня варта блытаць гэтыя азначэньні.

    ОтветитьУдалить
  2. Вядома. Гаворка перадусім пра герархію, але не пра сам Касьцёл як Цела Хрыстовае. Але па вялікім рахунку, апроч невялікага бурленьня у фэйсбуках і іншых інтэрнэтах, маўчыць і Касьцёл у шырокім сэнсе. На жаль

    ОтветитьУдалить
  3. 04.08.13. Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара
    http://catholic-by.livejournal.com/437043.html?style=mine

    На нядзелю 4 жніўня 2013-га прымеркаваны супольны Дзень ахвяры за кс. Уладзіслава Лазара, пробашча з Барысаву, які фактычна бяз вестак знікнуў напачатку лета. У гэты дзень каталікі зазвычай узгадваюць св. Яна Марыю Віянэя, пробашча з Арс, пакутніка і патрона ўсіх пробашчаў Рымскага Касцёлу. У гэты-ж дзень шмат вякоў Касцёл ушаноўваў (а ў некаторых парафіях ушаноўвае і дагэтуль) св. Дамініка, сябра, улюбёнага сына і давераную асобу Каралевы Святога Ружанца. У гэты дзень каталікам і людзям добрай волі прапануецца спрычыніцца/далучыцца да розных пабожных і малітоўных чынаў у інтэнцыі кс. Уладзіслава Лазара і простага Божага ўмяшання ў ягоную справу…

    ОтветитьУдалить