четверг, 27 сентября 2012 г.

Квартал перавернутых сьцягоў - фота


У кожным горадзе ёсьць свае знакамітыя кварталы, як напрыклад Квартал чырвоных ліхтароў у Амстэрдаме. У Менску ж, мяркуючы па ўсім, можа зьявіцца свой Квартал перавернутых сьцягоў.


Знаходзіцца ён на вуліцы Валадарскага паміж праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Карла Маркса. Я ўжо пісаў раней, што ў гэтым квартале напярэдадні Дня гораду вывесілі адразу два перавернутыя дагары нагамі дзяржаўныя сьцягі. Пры гэтым якраз паміж імі правільным бокам вісеў трэці сьцяг, але гэтае спалучэньне двух няправільных і аднаго правільнага сьцягоў нікога не бянтэжыла.

Калі дзень гораду мінуў, два няправільныя сьцягі прыбралі, пакінуўшы толькі правільны. Але ж хтосьці, напэўна, вырашыў, што квартал ня можа абыйсьціся безь перавернутых сьцягоў і перавярнуў сьцяг, які раней вісеў правільным бокам. І так ён і вісіць:


Комментариев нет:

Отправить комментарий