воскресенье, 2 сентября 2012 г.

(EuroNews vs ЕвроНьюс) vs Catholic Church

Сёньня тэлеканал EuroNews прысьвяціў частку свайго этэрнага часу Каталіцкаму Касьцёлу. Звычайна гэтае ўвагі Касьцёл заслугоўвае толькі на вялікія сьвяты: Божае Нараджэньне ды Вялікдзень. Тут жа да сьвятаў яшчэ далёка. У чым жа прычына ўвагі?



На 85-м годзе жыцьця памёр кардынал, былы арцыбіскуп мілянскі Карлё Марыя Мартыні (R.I.P.). Няўжо гэты тэлеканал так смуткуе ад сьмерці каталіцкага гіерарха? У ніякім разе. Сам гіерарх нікому непатрэбны. EuroNews патрэбнае інтэрвію, якое кардынал даў незадоўга да свае сьмерці.

У гэтым інтэрвію ён раскрытыкаваў Касьцёл за тое, што ён нібы адстаў у сваім разьвіцьці на 200 гадоў. Нікога не цікавіла біяграфія і шматлікія творы кардынала Мартыні. Усіх цікавіла "застарэласьць" Касьцёлу. І менавіта гэтая тэма наскрозь пранізьлівала навіновыя сюжэты: "Cardinal’s last interview: Catholic church is ‘out of date’ and needs ‘radical change’" крычала назва ангельскай вэрсіі, "Кардинал Мартини: «Католическая церковь отстала на 200 лет»" паўтарала за ёй расейская.

Цікава, што расейская рэдакцыя больш рэзка выступіла супраць Касьцёлу за ангельцаў:

В частности, он отметил, что если Ватикан продолжить настаивать на нерасторжимости брака, то это лишь оттолкнёт от Церкви будущие поколения.  As archbishop, Martini was famous for advocating the use of condoms in some circumstances and said the church should be more accepting of divorce.

Пагадзіцеся, што фразы "настойваньне на непарушнасьці шлюбу адштурхне ад Касьцёлу будучыя пакаленьні" і "Касьцёл мусіць больш прыязна ставіцца да разводаў" гучаць, мякка кажучы, па-рознаму. І мала верагодна, што расейцы самі стваралі тэкст сюжэту, а не перакладалі яго з ангельскае ці якое іншае мовы, а пасьля дапісвалі. Як кажуць на EuroNews: No Comment.

Пры гэтым не хачу ў ніякім разе крытыкаваць кардынала Карлё Марыю Мартыні, які ўжо адыйшоў у вечнасьць. Ня мне яго судзіць. Адзначу толькі, ці варта Касьцёлу "прогибаться под изменчивый мир"? Мо, "пусть лучше он прогнется под нас"?

Комментариев нет:

Отправить комментарий