воскресенье, 9 сентября 2012 г.

Ідэалягічная дывэрсія на Валадарскага - фота


Сучасны беларускі сьцяг, таксама вядомы як "заход на балотам", зьяўляецца дзяржаўным ужо больш за 17 гадоў. Ягоны геральдычны папярэднік быў афіцыйным 40 гадоў – з 1951 да 1991 году. Але беларусы ўсё ніяк ня могуць запомніць, што чырвоная стужка знаходзіцца над зялёнай, і працягваюць яго вешаць да гары нагамі.


Я магу зразумець, калі б гэта рабілі праціўнікі рэжыму, якія на дух не пераносяць чырвона-зялёны сьцяг. Але атрымліваецца, што менавіта апазыцыянэры і ведаюць, якім бокам яго трэба вешаць.

Вось і зараз два (!) дзяржаўныя сьцягі вісяць да гары нагамі ў самым цэнтры Менска – на вуліцы Валадарскага паміж вуліцай Карла Маркса і праспэктам Незалежнасьці.



Тое, што за 60 гадоў беларусы ніяк ня могуць вывучыць дзяржаўны сьцяг, сьведчыць аб поўным правале беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі альбо сьвядомай ці несьвядомай яе дывэрсіі з боку звычайных абывацеляў. Можа, ўсё ж такі вярнуцца да бел-чырвона-белага сьцягу? Зь ім такіх кур'ёзаў ня будзе: як не павесь – усё правільнаJ


Комментариев нет:

Отправить комментарий