суббота, 8 сентября 2012 г.

Як увесь Менск раптам стаў каталіцкім

Зазвычай я вельмі непрыхільна стаўлюся да таго, як менскія ўлады ўпрыгожваюць да сьвятаў вуліцы гораду: аднатыпныя савецкія шыльды і плякаты, на якіх толькі мяняецца назва сьвята, аднолькавыя сьцяжкі, тумбы – усё гэта застаецца нязьменным з году ў год, ад сьвята да сьвята. Але сёньня зусім інакш. Сёньня ўпрыгожваньні вельмі да месца, хаця арыгінальнасьцю яны зноў не вызначаюцца.

Сёньня, 8 верасьня, увесь каталіцкі сьвет адзначае Нараджэньне Найсьвяцейшай Панны Марыі, і сталіца Беларусі якраз упрыгожылася сьцягамі з выявамі Багародзіцы і блакітнымі ды белымі сьцягамі. Пры гэтым менавіта гэтыя колеры сымбалізуюць Панну Марыю.


Безумоўна, улады ў ніякім разе не зьбіраліся сьвяткаваць каталіцкую ўрачыстасьць на агульнагарадзкім узроўні. Проста так супала, што на гэтыя выходныя ў Менску выпаў Дзень гораду, на гербе якога выява Панны Марыі. Але гэтае супадзеньне мне вельмі даспадобы. Хто ведае, можа гэта першы крок да прысьвячэньня Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, якога ўжо няпершы год дамагаецца каталіцкая супольнасьць? J

P.S. У праваслаўных сёньня, дарэчы, таксама марыйнае сьвята – шанаваньне Ўладзімерскага абразу Маці Божай. Але, здаецца, у іх колеры Марыі іншыя.



Фота minsk-reklama.by

Комментариев нет:

Отправить комментарий