суббота, 1 сентября 2012 г.

"Внимание. На четвертом этаже открыли окно настежь"

Сёньня здарылася тое, пра што Telegraf.by пісаў яшчэ дзесяць дзён таму, а дзяржаўная БелТА паведаміла толькі зраніцы – на адкрыцьцё новага корпусу ФМА БДУ прыехаў Аляксандар Лукашэнка.


Загадзя, на зьмену тым, хто ў аўральным тэмпе прыводзіў наш двор і прылеглыя тэрыторыі ў парадак, усё фарбаваў і мыў вокны ў пад'ездах, прыйшлі людзі ў цывільным. Заўсёды поўная машынаў Ленінградзкая была абсалютна пустой, а на ходніках і ў дварах сабраліся людзі ў цывільным і міліцыянты. Прычым міліцыянты стаялі ля кожнага пад'езду, дзьверы ў якія былі расчыненыя наўсьцяж, каб ніхто, барані Божа, раптам не захацеў...

Поўную цішыню зрэдку разразаў гул тралейбусаў, якім час ад часу дазвалялі праехаць па вуліцы, ды перамовы па рацыях кшталту: "Внимание. На четвертом этаже открыли окно настежь".

І вось па рацыях, мяркуючы па ўсім, перадалі: "адбой". Людзі ў цывільным накіраваліся па машынах, міліцыянты – стройнымі калёнамі ва ўнутраны дворык БДУ, Мікалай Ладуцька – наадварот адтуль. Машыны па крысе сталі запаўняць Ленінградзкую, і ўсё паволі вярнулася на свае колы. І толькі дзьверы ў дварах так і засталіся стаяць адчыненымі, падтрымлівыемыя цяжкімі камянямі...

Get Adobe Flash player

Комментариев нет:

Отправить комментарий