вторник, 18 февраля 2014 г.

Даслаў зварот Лідзіі Ярмошынай

Даслаў 17 лютага зварот старшыне ЦВК Лідзіі Ярмошынай. 19 лютага а 16.45 Кастрычніцкая раённая камісія вырашыць, ці рэгістраваць мяне кандыдатам.



Старшыне ЦВК Рэспублікі Беларусь
Ярмошынай Лідзіі Міхайлаўне
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 г. Мінска
Гацака Максіма Віктаравіча
г. Мінск, вул. Ленінградская д. 3, кв. 13, 220006

Заява

У сувязі з прэтэнзіямі, якія неаднаразова ўзнікалі ў дачыненні да мяне і якія я лічу беспадстаўнымі, прашу патлумачыць мне, ці магу я выкарыстоўваць на перадвыбарчых пікетах у сваю падтрымку, у тым ліку ці мог я выкарыстоўваць на пікетах па зборы подпісаў, сімволіку (сцягі, расцяжкі, транспаранты, банеры, плакаты, прыватныя гербы і гэтак далей), якая адлюстроўвае мае погляды як прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты і з'яўляецца часткай маёй біяграфіі, хаця яна нават нідзе незарэгістраваная афіцыйна.

Адзначу, што артыкулы 65 і 61 Выбарчага кодэксу РБ не змяшчаюць ніякіх забаронаў на гэты конт: "Сбор подписей избирателей может осуществляться в форме пикетирования. Получение разрешения на проведение пикетирования для указанных целей не требуется, если оно проводится в местах, не запрещенных местными исполнительными и распорядительными органами".

Таксама падобных забаронаў не змяшчае "Практычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акружных выбарчых камісій па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання":

"Сбор подписей избирателей может осуществляться в форме пикетирования.
Получение разрешения на проведение пикетирования для указанных целей
не требуется, если оно проводится в местах, не запрещенных местными
исполнительными и распорядительными органами. Решение по названному
вопросу должно быть принято местными исполнительными и распорядительными органами до начала срока сбора подписей.
Ограничения при сборе подписей избирателей:
• в процессе сбора подписей запрещается принуждение и вознаграждение
избирателей за внесение подписей. Под вознаграждением следует понимать
передачу избирателю денежных средств, подарков, иных материальных
ценностей, проведение льготной распродажи товаров либо безвозмездное или
на льготных условиях оказание услуг;
• не допускается участие администрации организации в сборе подписей
избирателей в рабочее время;
• граждане, выдвигаемые кандидатами в депутаты, не вправе привлекать лиц,
находящихся у них в подчинении или иной служебной зависимости, для сбора
подписей избирателей в рабочее время;
• не допускается проведение сбора подписей в ходе служебных командировок;
• члены инициативных групп не вправе при сборе подписей раздавать
избирателям печатные материалы. Избирателям могут представляться только
для ознакомления информационные материалы с биографическими данными
лиц, в поддержку которых осуществляется сбор подписей".

Апроч таго, артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", які рэгулюе ўжыванне сімволікі, у тым ліку незарэгістраванай, паведамляе, што:

"Порядок организации и проведения массовых мероприятий, установленный настоящим Законом, не распространяется на: пикетирование для сбора подписей избирателей по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь, в депутаты, проводимое в местах, не запрещенных для этой цели местными исполнительными и распорядительными органами".

Такім чынам, у сувязі з усім вышэй пералічаным я не бачу ніякіх законных падставаў, якія б забаранялі мне як прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты выкарыстоўваць сімволіку, што адлюстроўвае мае погляды і частку маёй біяграфіі, хаця яна і незарэгістраваная афіцыйна. Тым больш, што ў Рэспубліцы Беларусь няма закона, які патрабуе рэгістрацыю сімволікі, якую выкарыстоўвае грамадзянін. Няма і ўсталяванага парадку такой рэгістрацыі. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь усталяваны парадак рэгістрацыі сімволікі толькі для палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Менавіта гэтыя арганізацыі абавязаны рэгістраваць сваю сімволіку, для чаго усталяваны пэўны парадак. Ён рэгулюецца Палажэннем аб парадку заснавання афіцыйных геральдычных знакаў і вядзенні Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра Рэспублiкi Беларусь, зацверджананга Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2002/08/07 № 441; Палажэннем аб парадку прыёму, разгляду дакументаў, выдачы заключэнняў і рэгістрацыі сімволікі палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў, зацверджаным Пастановай Камітэта па архівах і справаводству 2002/12/10 г. № 48.

Комментариев нет:

Отправить комментарий