четверг, 6 февраля 2014 г.

Пазбаўленыя сьвятасьці?

Адразу адзначу, што збольшага я супраць сьмяротнага пакараньня. Але на такія развагі мяне падштурхнуў фільм "Мярцьвяк ідзе", заснаваны на рэальных падзеях - стасунках сястры Гелэн Прэджан C.S.J. і асуджанага да сьмяротнага пакараньня Элмы Патрыка Санье, якога пакаралі сьмерцю ў 1984 годзе за двайное забойства і згвалтаваньне.

Таксама да разважаньняў мяне падштурхнуў лёс францускага рабаўніка Жака Фэша, якога гільятынавалі ў 1957 годзе за рабаваньне і забойства паліцэйскага. Зараз ідзе працэс яго бэатыфікацыі.

Пра што я задумаўся? Гэтыя людзі - і Санье, і Фэш - у чаканьні сьмяротнага пакараньня ў вязьніцы здолелі навярнуцца і шчыра пакаяцца ў сваіх грахах, годна прыняць сьмяротны прысуд і кроўю адкупіць свой грэх.

Між тым такой магчымасьці ў людзей, якія адбываюць пажыцьцёвае зьняволеньне няма. У іх няма экстрэмальных умоваў - веданьня хуткае даты свае сьмерці. Фактычна перад імі вечнасьць, а наяўнасьць часу заўсёды дае мажлівасьць штосьці адкласьці на пасьля, у тым ліку пакаяньне і навяртаньне.

Пры гэтым, вядома, павінны быць свае ўмовы, якія выразна адрозьніваюцца ад беларускае сутыацыі. Злачынцу ня мусяць караць хутка пасьля вынясеньня прысуду: неабходны час на ўсьведамленьне (ну й гэта дае магчымасьць выправіць судовую памылку). У нас жа людзей часьцяком караюць сьмерцю, калі не прайшло й году ад злачынства (Санье пакаралі праз шэсьць гадоў пасьля прысуду, Фэша - праз тры гады). Таксама чалавек мусіць ведаць дату свае сьмерці, яна ня мусіць быць нечаканай, інакш проста можна не пасьпець маральна і духова падрыхтавацца. Ну й вядома, судовая сыстэма павінна быць незалежнай і аб'ектыўнай, каб яна магла гарантаваць вынясеньне прысуду сапраўды вінаватым. Наконт гэтага ў Беларусі ў мяне маюцца вялікія пытаньні.

Гэтыя развагі не азначаюць, што я прыдумляю "правільныя" спосабы сьмяротнага пакараньня. Для мяне кожнае жыцьцё годнае - ад пачацьця і да сьмерці, і толькі Бог можа яго забраць. Але, замяняючы сьмяротнае пакараньне на пажыцьцёвае зьняволеньне, ці не пазбаўляем мы людзей сьвятасьці? Для мяне гэтае пытаньне нерытарычнае. Я на яго ня маю адказу.

P.S. Прачытаў ужо пасьля апублікаваньня:

Понтифик призвал верующих просить у Бога о трех дарах: умереть в единстве с Церковью, о надежде и о возможности оставить после себя наследие христианского свидетельства. http://katolik.ru/vatikan/118183-papa-rimskij-prosite-boga-o-dare-umeret-v-edinstve-s-tserkovyu.html?utm_source=inf

Комментариев нет:

Отправить комментарий