среда, 5 февраля 2014 г.

Падаў скаргу на вынесенае папярэджаньне

Пераслаў сёньня заказным лістом скаргу на вынесенае мне папярэджаньне.


Вось рашэньне пра папярэджаньне:

А вось мая скарга на яго:

У Мінскую гарадскую выбарчую камісію
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
ў Мінска гарадскі савет дэпутатаў 27 склікання
па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20
Гацака Максіма Віктаравіча


Скарга

Прашу прызнаць незаконным рашэнне Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў (далей - Рашэнне) аб вынясенні мне папярэджання ад 3 лютага 2014 года. Зрабіць гэта прашу на наступных падставах:

1. У самым пачатку Рашэння ўзгадваецца "заява прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 Бондара Ю.П.". Разам з тым ані сам Бондар Ю.П., ані хто з яго ініцыятыўнай групы не прысутнічаў на паседжанні 3 лютага, на якім мне было вынесенае папярэджанне (далей - Паседжанне), і яго заява была прынятая на веру, а просьба выкананая. Ніхто яго не апытваў, доказаў змешчаных у заяве сцверджанняў не патрабаваў, тады як я мусіў прыводзіць доказы ў сваё апраўданне. Гэтак жа сама Бондар Ю.П. не прысутнічаў на пікеце 2 лютага, на нібыта дапушчаныя на якім папярэджанні з боку маёй ініцыятыўнай групы ён спасылаецца. Яго заява пабудаваная на словах членаў яго ініцыятыўнай групы, якія былі прынятыя на веру. У сувязі з гэтым прашу лічыць недапушчальнай спасылку на яго заяву ў Рашэнні і яе выкарыстанне пры вынясенні мне папярэджання. Такім чынам, Рашэнне ў гэтай частцы з'яўляецца неабгрунтаваным, што мусіць прывесці да яго адмены.

2. У Рашэнні адзначаецца правядзенне маёй ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў "пікетаў з іншымі мэтамі, а менавіта збор подпісаў ад арганізацыі БХД "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму". Разам з тым пікеты мая ініцыятыўная група праводзіла з мэтай збору подпісаў за маё вылучэнне кандыдатам у дэпутаты, доказам чаму ёсць подпісы сабраныя ў маю падтрымку на гэтых пікетах. Камісія ў Рашэнні не прывяла доказаў, што члены маёй ініцыятыўнай групы праводзілі іншую дзейнасць, г.зн. маюцца галаслоўныя выказванні.

Больш за тое, арт. 65 і арт. 61 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь не змяшчаюць непасрэднай забароны на збор іншых подпісаў на пікетах у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты.

Апроч таго, падчас паседжання 3 лютага ні разу не ўзгадвалася БХД і збор подпісаў "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму". Якім чынам гэта ўсё патрапіла ў Рашэнне, невядома.

Больш за тое, у Беларусі не зарэгістравана "арганізацыя БХД". Што разумелі аўтары Рашэння пад гэтымі словамі, я не разумею. Г.зн. у рашэнні ідзе гаворка аб арганізацыі, якой няма, і такім чынам, немагчыма ад яе імя збіраць нейкія подпісы.

3. У Рашэнні мне прыпісваецца выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі. Прэтэнзіі выбарчай камісіі датычацца расцяжкі бел-чырвона-белага колеру са стылізаванай выявай віфлеемскай зоркі, якая не з'яўляецца незарэгістраванай сімволікі, паколькі расцяжка адлюстроўвала частку маёй біяграфіі і мае хрысціянска-дэмакратычныя погляды.

Так што з Рашэннем камісіі ў дадзеным пытанні я нязгодны, яно не заснавана на законе. Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь усталяваны парадак рэгістрацыі сімволікі толькі для палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Менавіта гэтыя арганізацыі абавязаны рэгістраваць сваю сімволіку, для чаго усталяваны пэўны парадак. Ён рэгулюецца Палажэннем аб парадку заснавання афіцыйных геральдычных знакаў і вядзенні Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра Рэспублiкi Беларусь, зацверджананга Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2002/08/07 № 441; Палажэннем аб парадку прыёму, разгляду дакументаў, выдачы заключэнняў і рэгістрацыі сімволікі палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў, зацверджаным Пастановай Камітэта па архівах і справаводству 2002/12/10 г. № 48.
Няма закона , які патрабуе рэгістрацыю сцяга, які выкарыстоўвае грамадзянін. Няма і ўсталяванага парадку такой рэгістрацыі. Я не з'яўляюся сябрам якой-небудзь партыі ці грамадскай арганізацыі, якая б выкарыстоўвала падобную сімовліку. Выкарыстаная мною расцяжка - гэта мая асабістая сімволіка, якая адлюстроўвае маю прыхільнасць да хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў.

4. У Рашэнні падкрэсліваецца, што выказванні члена маёй інціцыятыўнай групы пра фальсіфікацыю выбараў па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 Садоўскага Дзяніса Вадзімавіча ганьбяць арганізацыю правядзення выбараў Мінскага гарадскога савету дэпутатаў 27 склікання. Але Садоўскі Дзяніс Вадзімавіч выказваў сваё асабістае меркаванне і гэтае права яму гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: "Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх". Такім чынам, Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія па выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў груба парушае Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Больш за тое, сам Садоўскі Д.В. не быў запрошаны на паседжанне выбарчай камісіі, яго довадаў ніхто не слухаў. Я не магу несці адказнасць за дзеянні іншых асобаў. У выпадку высвятлення незаконнасці яго дзеянняў адказнасць мог панесці і сам Садоўскі Д.В.

5. 5 лютага 2014 года я папрасіў у прадстаўнікоў Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў выдаць мне для азнаямлення пратакол паседжання ад 3 лютага і ўсе дакументы, якія закрануюць мае законныя правы і інтарэсы. Аднак прадстаўнікі камісіі Баранаў Ю.В. і Куцько М.В. зрабіць гэта мне адмовіліся, чым парушылі абзац 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: "Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы". Тым самым яны зноў жа груба парушылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, што я зафіксаваў у сваёй заяве на імя старшыні камісіі Шэбеса Г.В.

6. На паседжанні члены Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі не мелі на сабе бэйджаў з пазнакай прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў камісіі. Тым самы яны парушылі арт. 2.3. "Практычнага дапаможніка для тэрытарыяльных і акруговых выбарчых Камiсiй па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання", зацверджанага пастановай ЦВК Рэспублікі Беларусь № 20 ад 17.12.2013 г.


У сувязі з вышэй пералічаным прашу прызнаць Рашэнне незаконным і адмяніць вынесенае мне папярэджанне.

Комментариев нет:

Отправить комментарий