четверг, 20 марта 2014 г.

Якім я запомніў Крым

Гэты артыкул пісаўся для Catholic.by, але так і ня быў там апублікаваны:


Касцёл вачыма беларусаў: Крым (Украіна) (ліпень 2013 году).

Лета - час адпачынкаў, час, калі шматлікія беларусы накіроўваюцца ў іншыя краіны, каб пазагараць на пляжах, пакупацца ў цёплым моры, пабачыць іншаземныя краявіды і гэтак далей. Пэўнай папулярнасцю ў жыароў Беларусі карыстаецца ўкраінскі Крым. Але ж, нават будучы ў адпачынку, забывацца пр справы Божыя няварта. Сваімі ўражаннямі пра Каталіцкі касцёл у Крыме дзеляцца журналісты Максім і Надзея Гацакі.

Касцёл у Крыме маю надзвычай даўгую гісторыю. Хрысціянства на паўвостраве пачало распаўсюджвацца яшчэ намаганнямі апостала Андрэя. Тут таксама ў  ссылцы скончылі сваё жыццё святыя папы рымскія Клімент І (каля 101 года) і Марцін І (у 655 годзе). Росквіту ж каталіцтва ў Крыме дасягнула за часамі генуэзскага панавання ў ХІІІ-ХV стагоддзях, калі тут існавала пяць каталіцкіх дыяцэзій (у Феадосіі, Керчы, Херсанэсе, Балаклаве і Судаку). У адной толькі Феадосіі напачатку XV стагоддзя існавала 14 касцёлаў і два кляштары. Аднак у хуткім часе Крым быў захоплены татарамі, што стала пачаткам зняпаду каталіцтва на паўвостраве.

Сёння крымскія каталікі належаць да Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі, якая апроч Крыму ахоплівае таксама Адэскую, Мікалаеўскую, Херсонскую і Кіраваградскую вобласці Ўкраіны. У васьмі парафіях крымскага вікарыяту служаць 11 святароў, 1 брат-законнік і 11 сясцёр законных. Мясцовыя законнікі і законніцы адносяцца да ордэнаў дамініканаў, марыянаў, аблатаў, францішканаў, а таксама шэрагу адкрытых кангрэгацый.

Колькасць каталіцкіх вернікаў у Крыме даволі малая. Да прыкладу, у Феадосіі, якая 600 гадоў таму была цэнтрам каталіцтва ў рэгіёне і ў якой сёння пражывае каля 100 тыс. чалавек, да касцёлу ў нядзелю прыходзяць да 30 чалавек, у буднія дні - і таго меней.

Асноўную частку крымскіх вернікаў, як падаецца, складаюць выхадцы з іншых, больш каталіцкіх рэгіёнаў, у тым ліку і з Беларусі. Аднак ёсць сярод каталікоў і мясцовыя ўраджэнцы, як, напрыклад, маладая сям'я з Феадосіі, якая нядаўна далучылася да мясцовай каталіцкай супольнасці.

Апроч рыма-каталіцкіх парафій у Крыме налічваецца і 10 парафій крымскага дэканату Адэска-Крымскага экзархату Украінскай грэка-каталіцкай царквы. Раней значную частку каталікоў паўвострава складалі і каталікі армянскага абраду, але сёння пра іх нагадваюць адно велічныя муры былых армяна-каталіцкіх храмаў, якія зараз належаць праваслаўнай ды Армянскай апостальскай цэрквам або стаяць занядбаныя.

Кажучы пра каталіцтва ў Крыме, хацелася б асобна прарэкламаваць рыма-каталіцкую парафію ў Феадосіі. Як ужо дзначалася, парафія гэтая невялікая, аднак даволі жывая і актыўная. Яна знаходзіцца на адной з галоўных вуліц гораду - Сімферопальскай шашы за 20 хвілін хады ад мора. Можна даехаць да яе і на аўтобусах, дзякуй Богу, прыпынкі знаходзяцца непасрэдна каля мясцовага касцёлу.



Парафія, якой апекуюцца айцы-францішкане, месціцца ў прыватным аднапавярховым будынку, абкружаным невялічкім і ўтульным садам. Цікавай адметнасцю парафіі ёсць адсутнасць канфесіяналу - пад спавядальню тут адведзены асобны пакой. У адрозненні ад астатняй Украіны Святыя Імшы тут цэлебруюцца не на ўкраінскай ці польскай мовах, а на рускай, што, відавочна, абумоўлена этнічнымі асаблівасцямі рэгіёну.

Яшчэ адной асаблівасцю феадасійскай парафіі і ўвогуле Крыму з'яўляецца тое, што падчас камуніі святарам нельга ўдзяляць бласлаўленне дзецям. На распраджэнне мясцовага біскупа яно ўдзяляецца толькі па сканчэнні Святой Імшы.

Нядаўна феадасійскіх каталікоў напаткала добрая навіна - 17 траўня будынак, які арандавала парафія, быў перададзены ёй ва ўласнасць. Вырашэнне пытання з зямлёй, якая прылягае да касцёлу, але належыць мясцовым уладам, дасць магчымасць распачаць будаўніцтва новага храму, які, будзем спадзявацца, паспрыяе прыцягненню вернікаў да Бога і Касцёла. 

Комментариев нет:

Отправить комментарий