среда, 5 февраля 2014 г.

Папрасіў расфармаваць Кастрычніцкую выбарчую камісію

У сувязі з выяўленым "пабрацімствам" падаў заяву ў Менскую гарадзкую выбарчую камісію з просьбай расфармаваць Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію.



Старшыне Мінскай гарадской выбарчай камісіі
Жылінскаму Марату Генадзьевічу
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
ў Мінска гарадскі савет дэпутатаў 27 склікання
па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20
Гацака Максіма Віктаравіча




Заява

Прашу скасаваць рэгістрацыю ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ў Мінска гарадскі савет дэпутатаў 27 склікання па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 Бондара Юрыя Паўлавіча і расфарміраваць Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію па выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў (далей - Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі), паколькі ў мяне маюцца падставы падазраваць, што прынамсі чацвёра прадстаўнікоў Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі спрыяюць абранню Бондара Ю.П. дэпутатам.

У прыватнасці, Няхайчык Аляксандр Аляксандравіч і Македон Уладзімір Іванавіч, якія ўваходзяць у склад Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі, з'яўляюцца адначасова разам з прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Бондарам Юрыем Паўлавічам членамі Савету Кастрычніцкай раённай арганізацыі г. Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" (далей - РГА "Белая Русь"). Між тым ад РГА "Белая Русь" Баранаў Юрый Васільевіч і Гаганава Наталля Васілеўна ў 2010 і 2008 гг. вылучаліся адпаведна ў склад выбарчых камісій. Адзначу, што на маё пытанне 3 лютага 2014 года да членаў Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі, ці з'яўляецца хтосьці з іх, апроч Няхайчыка А.А. і Македона У.І., членам РГА "Белая Русь", ніхто з членаў камісіі не прызнаўся, у т.л. Баранаў Ю.В. і Гаганава Н.В., што я лічу падманам і ілжэсведчаннем. Такім чынам, членамі РГА "Белая Русь" могуць быць і іншыя прадстаўнікі Кастрычніцкай выбарчай камісіі, дадзеныя пра якіх мне знайсці пакуль не атрымалася.

У сувязі з вышэй пералічанымі фактамі, я лічу, што Кастрычніцкая раённая выбарчая камісія, 4 з 13 членаў якой з'яўляюцца членамі РГА "Белая Русь" і 2 з 13 - блізка знаёмыя з прэтэндэнтам у кандыдаты ў дэпутаты Бондарам Ю.П, не з'яўляецца аб'ектыўнай. Паколькі дадзеныя факты выявіліся толькі зараз і раней (адразу пасля фарміравання Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі) не былі вядомыя, я прашу расфарміраваць Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію ці выключыць з яе складу Няхайчыка А.А., Македона У.І., Баранава Ю.В. і Гаганаву Н.В., пазбавіць рэгістрацыі ініцыятыўную групу прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты Бондара Ю.П. і даручыць праваахоўчым органам правесці расследванне, якім чынам фарміруюцца выбарчыя камісіі ў Кастрычніцкім раёне г. Мінска, у якія з 2008 па 2014 гады (гл. Дадатак) збольшага трапляюць адныя і тыя ж людзі, пры чым часта ад розных арганізацый.



Парламенцкія выбары 2008
Прэзідэнцкія выбары 2010
Парламенцкія выбары 2012
Мясцовыя выбары 2014
Баранов Юрий Васильевич
от Минского городского исполнительного комитета
от Октябрьской районной организации г. Минска Республиканского общественного объединения "Белая Русь"
от общественного объединения "Белорусский республиканский союз юристов"
от Минского городского отделения общественного объединения «Белорусский республиканский Союз юристов»
Беганская
Светлана Валентиновна

от Октябрьской районной г. Минска организации Белорусского профессионального союза работников образования и науки
от Белорусского профессионального союза работников образования и науки
от Минского городского комитета Белорусского профессионального союза  работников образования и науки
Гаганова
Наталья Васильевна
от Республиканского общественного объединения «Белая Русь»


от Минского городского отделения общественного объединения «Белорусский фонд мира»
Ермакова
Ольга Иосифовна
от Белорусского Общества Красного Креста
от Октябрьской районной организации г. Минска Белорусского общества Красного Креста

от Минской городской организации Белорусского Общества Красного Креста
Кисель
Галина Александровна


от Белорусской аграрной партии
от Минской городской организации Белорусской аграрной партии
Красовская
Валентина Васильевна


от Коммунистической партии Беларуси
от Минской городской организации Коммунистической партии Беларуси
Кулик
Владимир Валентинович


от общественного объединения "Белорусский союз офицеров"
от Минской городской организации общественного объединения «Белорусский союз офицеров»
Кутько
Марина Васильевна
от граждан путем подачи заявления
от Октябрьской районной организации общественного объединения "Белорусский союз женщин"
от Республиканской партии
от Минского городского правления Республиканской партии
Линдеров
Александр Николаевич
от трудового коллектива учреждения здравоохранения «35-я городская поликлиника»
от Октябрьской районной организации общественного объединения "Белорусский фонд мира"

от Минской городской организации Белорусского общественного объединения ветеранов
Македон
Владимир Иванович
от Минского городского Совета депутатов


от Минской городской организации Белорусской социально-спортивной партии
Насута
Анастасия Александровна



от Минского городского комитета общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодежи»
Нехайчик
Александр Александрович


от Республиканского общественного объединения "Белая Русь"
от Минской городской организации Республиканского общественного объединения «Белая Русь»
Шебес
Геннадий Вульфович
от граждан путем подачи заявления
от граждан путем подачи заявления
от Республиканской партии труда и справедливости
от Минской городской организации Республиканской партии труда и справедливости


Комментариев нет:

Отправить комментарий