понедельник, 29 апреля 2013 г.

Забытая песьня пра забытую нелюбоў да чэкістаў

У маім дзяцінстве гэтая забытая антысавецкая песьня гучала ці ня з кожнага прасу. Але тады я, як высьветлілася, абсалютна не ўяўляў, пра што ж яна была.

Ці ўратуе Балта-Чарнаморская канфэдэрацыя Беларусь ад русыфікацыі?

Адным з варыянтаў інтэграцыі для Беларусі некаторымі мясцовымі палітыкамі, экспэртамі, рамантыкамі і г.д. разглядаецца варыянт утварэньня Балта-Чарнаморскай канфэдэрацыі, якая сярод іншага, як мяркуецца, павінна ўратаваць беларускі народ, мову і культуры ад далейшае русыфікацыі. У сувязі з гэтым у мяне ўзьнікла думка праверыць, якія ж народы, а адпаведна і мовы, будуць пераважаць у дадзеным утварэньні.

вторник, 23 апреля 2013 г.

Забытыя ці занядбаныя? Якіх сьвяціцеляў Беларусі мы забылі


Беларусь – ці не адзіная эўрапейская краіна, якая ня мае ўласных сьвятых пачатку яе хрысьціянізацыі. У прыватнасьці, хрысьціянства на нашыя землі прыйшло напрыканцы X ст., але першыя шанаваныя на Беларусі сьвятыя адносяцца да пачатку ХІІ ст. – гэта значыць, што больш за 100 гадоў гісторыі хрысьціянства на Беларусі папросту выпадаюць.

Біблія за манархію ці супраць?


На гэты пост мяне падштурхнула ўчорашняя дыскусія на тэлеканале "Мір" у перадачы "Слово за слово" на тэму магчымасьці адраджэньня манархіі ў Расеі (там зараз адзначаюць 400-годзьдзе дому Раманавых).

вторник, 16 апреля 2013 г.

Як мае продкі Расею баранілі


Прынамсі чатыром маім продкам ў ХІХ ст. давялося паслужыць у расейскай імпэрыі. Камусьці зь іх пашчасьціла больш, камусьці менш.

среда, 10 апреля 2013 г.

Як узьнікалі хрысьціянства і іслам?


Вось ужо амаль паўтары тысячы год дзьве сусьветныя рэлігіі - хрысьціянства і іслам – знаходзяцца ў стане перамнентнай вайны, ахвярамі якой сталі, мяркуючы па ўсім, мільёны чалавек. На чыім жа баку праўда? Паспрабуем гэта вызначыць, ня лезучы ў багаслоўскія джунглі, а паглядзеўшы на гісторыю ўзьнікненьня і распаўсюду гэтых рэлігій. 

воскресенье, 7 апреля 2013 г.

Сабака з сапёрамі ля гатэлю "Эўропа" (фота)


Ідзем сабе сёньня, гуляем па Леніна, а тут на табе – два сапёры з сабакам і люстэркам для больш зручнага пошуку. Ходзяць сабе, у клюмбы і вазоны зазіраюць, у вадасточныя трубы залазяць. Плюс яшчэ амапаўцы неяк падазрона ходзяць.