вторник, 13 мая 2014 г.

Яшчэ колькі словаў пра Канчыту

Гэтае Эўрабачаньне я не глядзеў. Толькі па працы назіраў за галасаваньнем, каб па выніку конкурсу адразу зрабіць матэрыял. Таму выканаўцаў я ня чуў і не магу сказаць, хто зь іх быў горшы, ці не.


Ужо па выніках, спадзеючыся, што пераможца-Канчыта сапраўды перамог дзякуючы свайму таленту, я вырашыў яго паслухаць. Але нічога не пачуў, што магло б мяне хоць неяк зачапіць. Песьня мне не спадабался ніякім чынам, і справа ня ў тым, што яе выконвала барадатая жанчына, якая яшчэ нядаўна была паголеным мужчынам. Справа менавіта ў песьні.

На Эўрабачаньні й раней выступалі розныя фрыкі і аматары садаміі, але ў іх былі й песьні, якія маглі б запомніцца. Гэта тычыцца й Веркі-Сярдзючкі, і сэрбскай лесьбіянкі Шарыфавіч (таксама пераможцы), прыпеў "Малітвы" якой я магу прыгадаць і сёньня. Але песьня Канчыты ня з гэтага шэрагу - яна нецікавая. І нецікавая яна й для многіх іншых.

Разам з тым перамога нецікавай песьні з вуснаў барадатага жанчыны вельмі на руку фармальным змагарам за традыцыйныя каштоўнасьці. Паказваючы на Захад, ім вельмі лёгка казаць: "Вось што такое Захад. Вам патрэбныя такія вычварэнцы? Мы абаронім вас ад іх!"

І ня важна, што ў гэтых "абаронцаў" у саміх дамы й майно у Эўразьвязе. Ня важна, што змагары за традыцыйныя сем'і разводзяцца з жонкамі. Ня важна, што ў іх пры законных жонках цудоўным чынам узьнікаюць дзеці ад іншых жанчын. Ня важна, што за 35 гадоў іх кіраваньня, эканоміка краіны на такім дне, што нават давялося адмовіцца ад нацыянальнае валюты. Ня важна, што яны саджаюць людзей за гульні ў футбол ці вядзьмарства.

Варта сказаць, што ты супраць гамасекаў, і ты адразу знойдзеш прыхільнікаў. Усе свае няўдачы, правалы, дурныя выбрыкі, перасьлед апанэнтаў адразу можна патлумачыць Гейропай, якая так і хоча насадзіць паўсюль аднаполыя шлюбы. І ты пад радасныя крыкі зможаш і надалей кіраваць да самай сваёй сьмерці. І перамогі розных барадатых канчытаў гэтаму толькі будуць спрыяць.

P.S. Я супраць аднаполых шлюбаў і г.д., але гэта далёка не адзінае, што мяне хвалюе. Як казала пані Мэркель па іншым пытаньні: "Праблема ня ў тым, што расьце колькасьць мусульманаў, праблема ў тым, што зьніжаецца колькасьць хрысьціянаў". Перафразуючы гэта выслоўе можна ўжыць і тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий