пятница, 25 апреля 2014 г.

Пра Ярылаў, Тораў, Анубісаў і іншых "багоў" (тэаганічная казка)

І стварыў Бог увесь сьвет і ўсё бачнае ў ім, і нябачнае. І апошнім стварыў Ён чалавека. Але некаторым анёлам, якія былі створаныя раней за людзей, не спадабалася, што менавіта людзі, а не яны, былі створаныя па вобразе і падабенстве Божым і маглі самі быць стваральнікамі.


І паўсталі тады некаторыя з анёлаў на чале з д'яблам супраць Пана, і ваявалі зь Ім, і былі пераможаныя ды выкінутыя з раю. І счарнелі яны ад свае злосьці ды крыўды й празваліся ад таго чарцямі. Але не спыніліся яны, не адмовіліся ад сваіх грахоў, не пакаяліся, а наадворт яшчэ больш сталі ганарлівымі.

І вырашыў тады д'ябал аддаліць людзей ад Бога. І пайшлі чэрці да людзей і самі назваліся багамі. І паверылі ім многія ды адышлі ад Пана. І зьявіўся ў кожнага народу, гораду й нават дрэва свой "бог": дзе Ярыла, дзе Тор, дзе Анубіс, а дзе які-небудзь Тлалок. І пакланяліся людзі чарцям, лічачы іх багамі, і рабіліся да іх падобнымі. Некаторыя ж самі пачалі прыдумляць сабе "багоў", ствараючы іх па вобразе й падабенстве сваім.

Бог жа, каб выратаваць людзей, сышоў зь неба й сам стаў чалавекам і памёр за людзей на крыжы. Але для многіх і да сёньня ўяўныя "богі" больш блізкія за Бога Сапраўднага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий