пятница, 31 января 2014 г.

Як мы мы рабілі "правільнымі драпінамі на шкле" ў "фаташопе" "Пагоню" (фотарэпартаж)



Зроблены ўчора Надзяй фотаздымак марознага малюнку на нашым шкле, які сваімі абрысамі нагадваў герб "Пагоню" на фоне паўночнае Беларусі, нечакана выклікаў вялікі рэзананс у беларускай інтэрнэт-прасторы. І нам вельмі прыемна, што выпадкова надалі шматлікім беларусам пазытыўныя эмоцыі.


Але ж, як заўсёды былі і ёсьць скептыкі, якія лічаць, што гэта справа людзкіх рук. Так, на "Нашай ніве" у адным з камэнтароў напісана: "фаташоп, але прыгожа". Вельмі ўдзячныя, што аўтар так высока ацэньвае нашыя здольнасьці валоданьня фаташопам, але яны не такія вялікія. Жонка, канечне, можа ў фоташопе маршчыны прыбраць ці колеры падцягнуць, а мой верхні ўзровень апрацоўкі фатаздымкаў - ACDsee. Так што, на жаль не.

Але найбольш парадаваў такі камэнтар: "дастаткова зрабіць правільныя драпіны на шкле. крышталізацыя пэўнай траекторыяй гарантавана". Кім трэба быць, каб для фотаздымку ў Facebook (а менавіта там першапачаткова і зьмяшчалася фота), крэмзаць шклопакет у спальні, ня ведаю. Да таго ж, выкрышталізаваўся малюнак унутры шклопакету. Залезьці туды зараз вельмі праблематычна.

P.S. На вялікі жаль, малюнак (памерам ён быў менш за 1 см) сёньня растаў, але пэўныя фатаздымкі мы яшчэ пасьпелі зрабіць:











Комментариев нет:

Отправить комментарий