воскресенье, 19 января 2014 г.

Крэатыўная кляса

У 1902-1903 гадах узьнікла першая беларуская партыя - Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая неўзабаве стала Беларускай сацыялістычнай грамадой. Менавіта яе чальцы надалі беларускаму нацыянальнаму руху палітычнае вымярэньне. Менавіта яны пачалі выдаваць першую беларускую газэту, хоць і з "рысункамі". Менавіта яны стаялі ля пачаткаў мадэрнае беларускае дзяржаўнасьці: БНР, БССР і сучаснае РБ.


Але ж кім былі гэтыя людзі?

Іван і Антон Луцкевічы - студэнты, сыны дробнага шляхціча, у 1902 годзе ім было адпаведна 21 і 18 гадоў.

Аляіза Пашкевіч - студэнтка, з дробнае шляхецкае сям'і, у 1902 годзе ёй было 26 гадоў.
Алесь Бурбіс - "рэвалюцыянэр", у 1902 годзе яму было 17 гадоў.

Вацлаў Іваноўскі - напэўна, самы багаты з усіх, шляхціч, сын буйнога чыноўніка. У 1902 годзе яму было 22 гады.

Казімер Кастравіцкі - бедны шляхціч, паэт, мастак, драматург. У 1902 годзе яму было 34 гады.

Сёньня такіх людзей стала модна ганебна называць "крэатыўнай клясай" (прычым менавіта ў тарашкевіцкім напісаньні), "городскими сумасшедшими", "сьвядомымі". Але менавіта гэтыя "ганебныя", наіўныя і "неадэкватныя" людзі аднавілі беларускую дзяржаўнасьць. Менавіта яны, а не якія-небудзь чыноўнікі, экспэрты ці дзяржаўнікі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий