понедельник, 27 января 2014 г.

Катэхізіс маленькага беларуса

Да стварэньня гэтага мяне падштрухнуў мой сябар, які пабачыўшы фотаздымак майго сына з магнітам з выявай польскага гербу, пракамэнтаваў яго цытатай з "Катэхізісу польскага дзіцёнка". І тады ў мяне ўзьнікла ідэя прыдумаць штосьці падобнае адносна для беларускіх дзяцей.


Моцна не судзіце.

- Хто ты гэткі?

- Беларус!

- Які край твой?

- Беларусь!

- Які герб твой?

- Вершнік конны!

- Як завецца ён?

- Пагоня!

- Які сьцяг твой?

- Трохпалосны!

- Якіх фарбаў?

- Бел-чырвоных!

- Які гімн?

- Магутны Божа!

- Любіш край свой?

- Вельмі моцна!

- У каго верыш?

- У Хрыста!

- Будзеш біцца?

- Да канца!

Комментариев нет:

Отправить комментарий