воскресенье, 25 ноября 2012 г.

Генэалягічны фэйк, альбо як у Беларусі ўваскрасілі нашчадка Напалеона


У сувязі з двухсотай гадавінай Бярэзінскае бітвы паміж войскамі Францускае й Расейскае імпэрыяў шэраг беларускіх, і ня толькі, сродкаў масавае інфармацыі паведамілі, што ў нашу краіну прыехаў нашчадак першага францускага імпэратара Напалеона Банапарта – Шарль Напалеон.


Але ў гэтай інфармацыі ёсьць адна вялікая памылка: адзіны законны нашчадак Напалеона І – Напалеон ІІ, які памёр у 1832 годзе ў веку 21 году, не пакінуўшы нашчадкаў. Нашчадкі былі ў незаконных сыноў Напалеона І, але прывезены ў Беларусь Шарль Напалеон да іх ня мае ніякага дачыненьня.

Ён хоць і зьяўляецца галавой дому Банапартаў і прызнаецца шэрагам францускіх манархістаў імаверным новым францускім імпэратарам пад тытулам Напалеона VII, насамрэч ня ёсьць нашчадкам Напалеона І. Ён – прапраўнук караля Вэстфаліі Жэрома Банапарта, малодшага брата першага францускага імпэратара. Такім чынам, Шарль Напалеон не нашчадак, а прапраўнучаты пляменьнік Напалеона.

Комментариев нет:

Отправить комментарий