суббота, 9 ноября 2013 г.

Беларускае гета

Уявім 1943 год, Менск.


Вы ідзяце па вуліцы, і чуеце, як з боку гета да Вас зьвяртаецца чалавек (стары дзядзька, маладая жанчына, гадавалы хлопчык – няважна). Ён умаляе Вас дапамагчы яму выбрацца з гета. І як на дзіва ў Вас ёсьць такая магчымасьць. Вы ведаеце, што можаце выратаваць гэтага чалавека, і Вам за гэта нічога ня будзе. Вы таксама ведаеце, што ў гета гэтаму чалавеку пагражае немінучая сьмерць, што яму, як і тысячам іншым, ня выбрацца жывым бяз Вашае дапамогі.

Але ж Вы не ідзяце яго ратаваць. Вы лічыце гэта безсэнсоўным і нялюдзкім учынкам, здрадай у дачыненьні да тых, хто застаецца там. "Як можна ратаваць аднаго, калі гінуць тысячы?", - думаеце Вы.

І з такой думкай Вы ўходзіце, не адгукнуўшыся на заклік па дапамогу. Вы ідзяце да сябе, разважаеце, як вызваліць усё гета, дапамагчы ўсім, хто зьняволены там. Вы рухтуеце ўлёткі, распавядаеце аднадумцам, як Вы клапоціцеся пра іх.

А ў гэты час… У гэты час гета зьнішчаюць. І Вы не выратавалі нікога… Нікога…

Але ж ў Вас была такая велічная мэта, ці няпраўда?

Комментариев нет:

Отправить комментарий