суббота, 2 ноября 2013 г.

Расейскі журналіст Міхаіл Вельлер пра ВКЛ і Масковію

Прапаную вашай увазе ўрывак з праграмы "Асаблівае меркаваньне" на радыё "Эхо Москвы": сваё меркаваньне адносна Русі, ВКЛ, татараў і Масковіі выказвае расейскі журналіст Міхаіл Вельлер (этар ад 1 лістапада): 

"Мы, вядома ня можам напісаць у падручніку, што Масковія да Кіеўскай Русі ня мела ніякага дачыненьня, не зьяўлялася яе спадчыньніцай, не зьяўлялася яе пераемніцай; што Кіеўская Русь разам зь Літвой, якая нават стала Белай Русьсю, разам з Польшчай злучылася у вялікую заходную дзяржаву славян, культурную, пісьменную, магутную, прызнаную ўсёй Эўропай; а Масковія была маскоўскім улусам Арды, пісалася на эўрапейскіх картах або Татарыя, або Тартарыя, або Масковія, і да гэтае дзяржавы, наогул, ня мела ніякага дачыненьня; і Аляксандар Неўскі быў маскоўскім беклербекам Арды, гэта значыць, маскоўскага ўлуса і зьбіраў даніну, "крышуячыся" вялікімі "пацанамі" з ардынскай стаўкі. Гэтая гісторыя выйдзе тады, цалкам, нядобрая і непрыгожая. А тое, што мы засланілі сабой Эўропу - прыгожая вэрсія, шкада, што няпраўда".

Комментариев нет:

Отправить комментарий