пятница, 29 ноября 2013 г.

Два беларускія біскупы з роду Станеўскіх

29 лістапада Сьвяты Айцец Францішак прызначыў у Беларусі трох новых біскупаў: Алега Буткевіча, Юрыя Касабуцкага і Іосіфа Станеўскага.

Разам з тым біскуп Іосіф Станеўскі ўжо быў у Беларусі, праўда, паўтара стагодзьдзі таму. 27 верасьня 1858 году дапаможным біскупам Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны 63-гадовы дамініканін Юзаф Максымілян Станеўскі, тытулярны біскуп Плятэі ў Грэцыі. На гэтай пасадзе ён заставаўся да свае сьмерці ў 1871 годзе.

А 29 лістапада 2013 года дапаможным біскупам гарадзенскім быў прызначаны 44-гадовы Іосіф Станеўскі, тытулярны біскуп Табаікары ў Паўночнай Афрыцы.

Цікава, што і нарадзіліся біскупы адносна недалёка: Юзаф Станеўскі – у Расейнах (Летува), Іосіф Станеўскі – у Гарадзенскім раёне. Як кажуць, гісторыя паўтараецца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий