Пераслаў сёньня заказным лістом скаргу на вынесенае мне папярэджаньне.
Вось рашэньне пра папярэджаньне:
А вось мая скарга на яго:
Вось рашэньне пра папярэджаньне:
А вось мая скарга на яго:
У Мінскую гарадскую выбарчую камісію
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
ў Мінска гарадскі савет дэпутатаў 27 склікання
па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20
Гацака Максіма Віктаравіча
Скарга
Прашу прызнаць
незаконным рашэнне Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах у Мінскі
гарадскі савет дэпутатаў (далей - Рашэнне) аб вынясенні мне папярэджання ад 3
лютага 2014 года. Зрабіць гэта прашу на наступных падставах:
1. У самым
пачатку Рашэння ўзгадваецца "заява прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты па
Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 Бондара Ю.П.". Разам з тым ані сам Бондар
Ю.П., ані хто з яго ініцыятыўнай групы не прысутнічаў на паседжанні 3 лютага,
на якім мне было вынесенае папярэджанне (далей - Паседжанне), і яго заява была
прынятая на веру, а просьба выкананая. Ніхто яго не апытваў, доказаў змешчаных
у заяве сцверджанняў не патрабаваў, тады як я мусіў прыводзіць доказы ў сваё
апраўданне. Гэтак жа сама Бондар Ю.П. не прысутнічаў на пікеце 2 лютага, на
нібыта дапушчаныя на якім папярэджанні з боку маёй ініцыятыўнай групы ён
спасылаецца. Яго заява пабудаваная на словах членаў яго ініцыятыўнай групы,
якія былі прынятыя на веру. У сувязі з гэтым прашу лічыць недапушчальнай
спасылку на яго заяву ў Рашэнні і яе выкарыстанне пры вынясенні мне
папярэджання. Такім чынам, Рашэнне ў гэтай частцы з'яўляецца неабгрунтаваным,
што мусіць прывесці да яго адмены.
2. У Рашэнні
адзначаецца правядзенне маёй ініцыятыўнай групай па зборы подпісаў
"пікетаў з іншымі мэтамі, а менавіта збор подпісаў ад арганізацыі БХД
"Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму". Разам з тым пікеты мая
ініцыятыўная група праводзіла з мэтай збору подпісаў за маё вылучэнне
кандыдатам у дэпутаты, доказам чаму ёсць подпісы сабраныя ў маю падтрымку на
гэтых пікетах. Камісія ў Рашэнні не прывяла доказаў, што члены маёй
ініцыятыўнай групы праводзілі іншую дзейнасць, г.зн. маюцца галаслоўныя
выказванні.
Больш за тое,
арт. 65 і арт. 61 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь не змяшчаюць
непасрэднай забароны на збор іншых подпісаў на пікетах у падтрымку вылучэння
кандыдатам у дэпутаты.
Апроч таго,
падчас паседжання 3 лютага ні разу не ўзгадвалася БХД і збор подпісаў
"Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму". Якім чынам гэта ўсё патрапіла
ў Рашэнне, невядома.
Больш за тое, у
Беларусі не зарэгістравана "арганізацыя БХД". Што разумелі аўтары
Рашэння пад гэтымі словамі, я не разумею. Г.зн. у рашэнні ідзе гаворка аб
арганізацыі, якой няма, і такім чынам, немагчыма ад яе імя збіраць нейкія
подпісы.
3. У Рашэнні мне
прыпісваецца выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі. Прэтэнзіі выбарчай
камісіі датычацца расцяжкі бел-чырвона-белага колеру са стылізаванай выявай
віфлеемскай зоркі, якая не з'яўляецца незарэгістраванай сімволікі, паколькі
расцяжка адлюстроўвала частку маёй біяграфіі і мае хрысціянска-дэмакратычныя
погляды.
Так што з
Рашэннем камісіі ў дадзеным пытанні я нязгодны, яно не заснавана на законе.
Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь усталяваны парадак рэгістрацыі сімволікі
толькі для палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў.
Менавіта гэтыя арганізацыі абавязаны рэгістраваць сваю сімволіку, для чаго
усталяваны пэўны парадак. Ён рэгулюецца Палажэннем аб парадку заснавання
афіцыйных геральдычных знакаў і вядзенні Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра
Рэспублiкi Беларусь, зацверджананга Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
2002/08/07 № 441; Палажэннем аб парадку прыёму, разгляду дакументаў, выдачы
заключэнняў і рэгістрацыі сімволікі палітычных партый, прафесійных саюзаў і
іншых грамадскіх аб'яднанняў, зацверджаным Пастановай Камітэта па архівах і
справаводству 2002/12/10 г. № 48.
Няма закона , які
патрабуе рэгістрацыю сцяга, які выкарыстоўвае грамадзянін. Няма і ўсталяванага
парадку такой рэгістрацыі. Я не з'яўляюся сябрам якой-небудзь партыі ці
грамадскай арганізацыі, якая б выкарыстоўвала падобную сімовліку. Выкарыстаная
мною расцяжка - гэта мая асабістая сімволіка, якая адлюстроўвае маю
прыхільнасць да хрысціянска-дэмакратычных каштоўнасцяў.
4. У Рашэнні
падкрэсліваецца, што выказванні члена маёй інціцыятыўнай групы пра
фальсіфікацыю выбараў па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 Садоўскага Дзяніса
Вадзімавіча ганьбяць арганізацыю правядзення выбараў Мінскага гарадскога савету
дэпутатаў 27 склікання. Але Садоўскі Дзяніс Вадзімавіч выказваў сваё асабістае
меркаванне і гэтае права яму гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь: "Кожнаму гарантуецца свабода поглядаў, перакананняў і іх
свабоднае выказванне.Ніхто не можа быць прымушаны да выказвання сваіх
перакананняў або адмовы ад іх". Такім чынам, Кастрычніцкая раённая выбарчая
камісія па выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў груба парушае Канстытуцыю
Рэспублікі Беларусь.
Больш за тое, сам
Садоўскі Д.В. не быў запрошаны на паседжанне выбарчай камісіі, яго довадаў
ніхто не слухаў. Я не магу несці адказнасць за дзеянні іншых асобаў. У выпадку
высвятлення незаконнасці яго дзеянняў адказнасць мог панесці і сам Садоўскі
Д.В.
5. 5 лютага 2014
года я папрасіў у прадстаўнікоў Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі па
выбарах у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў выдаць мне для азнаямлення пратакол
паседжання ад 3 лютага і ўсе дакументы, якія закрануюць мае законныя правы і
інтарэсы. Аднак прадстаўнікі камісіі Баранаў Ю.В. і Куцько М.В. зрабіць гэта
мне адмовіліся, чым парушылі абзац 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:
"Дзяржаўныя органы, грамадскія аб'яднанні, службовыя асобы абавязаны даць
грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі, якія
закранаюць яго правы і законныя інтарэсы". Тым самым яны зноў жа груба
парушылі Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, што я зафіксаваў у сваёй заяве на імя
старшыні камісіі Шэбеса Г.В.
6. На паседжанні
члены Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіі не мелі на сабе бэйджаў з пазнакай
прозвішча, імя, імя па бацьку і членства ў камісіі. Тым самы яны парушылі арт.
2.3. "Практычнага дапаможніка для тэрытарыяльных і акруговых выбарчых
Камiсiй па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Дэпутатаў мясцовых Саветаў
дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання", зацверджанага
пастановай ЦВК Рэспублікі Беларусь № 20 ад 17.12.2013 г.
У сувязі з вышэй
пералічаным прашу прызнаць Рашэнне незаконным і адмяніць вынесенае мне
папярэджанне.
Комментариев нет:
Отправить комментарий