Менская гарадзкая выбарчая камісія скасавала папярэджаньне, вынесенае мне раней Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй.
"Кастрычніцкая раённа выбарчая камісія ня мела дастатковых прававых падставаў для вынясеньня папярэджаньня Гацаку М.В.", - гаворыцца ў рашэньні камісіі.
Разам з тым яна пастанавіла накіраваць у ГУУС Менгарвыканкаму інфармацыюю пра правядзеньне мною пікетаваньня "для лачы прававой адзнакі". Раней падобны зварот быў накіраваны раённай камісіяй у РАУС Кастрычніцкага раёну.
Комментариев нет:
Отправить комментарий