Даслаў 17 лютага зварот старшыне ЦВК Лідзіі Ярмошынай. 19 лютага а 16.45 Кастрычніцкая раённая камісія вырашыць, ці рэгістраваць мяне кандыдатам.
Такім чынам, у сувязі з усім вышэй пералічаным я не бачу ніякіх законных
падставаў, якія б забаранялі мне як прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты
выкарыстоўваць сімволіку, што адлюстроўвае мае погляды і частку маёй біяграфіі,
хаця яна і незарэгістраваная афіцыйна. Тым больш, што ў Рэспубліцы Беларусь
няма закона, які патрабуе рэгістрацыю сімволікі, якую выкарыстоўвае грамадзянін.
Няма і ўсталяванага парадку такой рэгістрацыі. Заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь усталяваны парадак рэгістрацыі сімволікі толькі для палітычных партый,
прафсаюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў. Менавіта гэтыя арганізацыі абавязаны
рэгістраваць сваю сімволіку, для чаго усталяваны пэўны парадак. Ён рэгулюецца
Палажэннем аб парадку заснавання афіцыйных геральдычных знакаў і вядзенні
Дзяржаўнага геральдычнага рэгiстра Рэспублiкi Беларусь, зацверджананга Указам
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2002/08/07 № 441; Палажэннем аб парадку
прыёму, разгляду дакументаў, выдачы заключэнняў і рэгістрацыі сімволікі
палітычных партый, прафесійных саюзаў і іншых грамадскіх аб'яднанняў,
зацверджаным Пастановай Камітэта па архівах і справаводству 2002/12/10 г. № 48.
Старшыне ЦВК Рэспублікі Беларусь
Ярмошынай Лідзіі Міхайлаўне
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты
па Чыгуначнай выбарчай акрузе № 20 г. Мінска
Гацака Максіма Віктаравіча
г. Мінск, вул. Ленінградская д. 3, кв. 13, 220006
Заява
У сувязі з
прэтэнзіямі, якія неаднаразова ўзнікалі ў дачыненні да мяне і якія я лічу
беспадстаўнымі, прашу патлумачыць мне, ці магу я выкарыстоўваць на
перадвыбарчых пікетах у сваю падтрымку, у тым ліку ці мог я выкарыстоўваць на
пікетах па зборы подпісаў, сімволіку (сцягі, расцяжкі, транспаранты, банеры,
плакаты, прыватныя гербы і гэтак далей), якая адлюстроўвае мае погляды як
прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты і з'яўляецца часткай маёй біяграфіі, хаця
яна нават нідзе незарэгістраваная афіцыйна.
Адзначу, што
артыкулы 65 і 61 Выбарчага кодэксу РБ не змяшчаюць ніякіх забаронаў на гэты
конт: "Сбор подписей избирателей может осуществляться в форме
пикетирования. Получение разрешения на проведение пикетирования для указанных
целей не требуется, если оно проводится в местах, не запрещенных местными
исполнительными и распорядительными органами".
Таксама падобных
забаронаў не змяшчае "Практычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акружных
выбарчых камісій па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў мясцовых
Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання":
"Сбор
подписей избирателей может осуществляться в форме пикетирования.
Получение
разрешения на проведение пикетирования для указанных целей
не требуется,
если оно проводится в местах, не запрещенных местными
исполнительными и
распорядительными органами. Решение по названному
вопросу должно
быть принято местными исполнительными и распорядительными органами до начала
срока сбора подписей.
Ограничения при
сборе подписей избирателей:
• в процессе
сбора подписей запрещается принуждение и вознаграждение
избирателей за
внесение подписей. Под вознаграждением следует понимать
передачу
избирателю денежных средств, подарков, иных материальных
ценностей,
проведение льготной распродажи товаров либо безвозмездное или
на льготных условиях
оказание услуг;
• не допускается
участие администрации организации в сборе подписей
избирателей в
рабочее время;
• граждане,
выдвигаемые кандидатами в депутаты, не вправе привлекать лиц,
находящихся у них
в подчинении или иной служебной зависимости, для сбора
подписей
избирателей в рабочее время;
• не допускается
проведение сбора подписей в ходе служебных командировок;
• члены
инициативных групп не вправе при сборе подписей раздавать
избирателям
печатные материалы. Избирателям могут представляться только
для ознакомления
информационные материалы с биографическими данными
лиц, в поддержку
которых осуществляется сбор подписей".
Апроч таго,
артыкул 3 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у
Рэспубліцы Беларусь", які рэгулюе ўжыванне сімволікі, у тым ліку
незарэгістраванай, паведамляе, што:
"Порядок
организации и проведения массовых мероприятий, установленный настоящим Законом,
не распространяется на: пикетирование для сбора подписей избирателей по
выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь, в депутаты, проводимое
в местах, не запрещенных для этой цели местными исполнительными и
распорядительными органами".
Комментариев нет:
Отправить комментарий