Ідзем сабе
сёньня, гуляем па Леніна, а тут на табе – два сапёры з сабакам і люстэркам для
больш зручнага пошуку. Ходзяць сабе, у клюмбы і вазоны зазіраюць, у вадасточныя
трубы залазяць. Плюс яшчэ амапаўцы неяк падазрона ходзяць.
Дай, думаю, спытаю,
што здарылася: ці не выбухоўку якую шукаюць, можа ўцякаць куды трэба, а не
шпацырам займацца – а яны маўчок. Ня скажам, нават журналістам…
Ну ладна, думаю,
напішу сёньня, што сапёры нешта шукалі, а заўтра афіцыйны камэнтар вазьму, што
ж такое шукаюць. Але гляджу – людзі ў цывільным раптам пазьяўляліся. Усё ясна,
думаю, прапаў матэрыял: гэта яны,пэўна, ня бомбу шукаюць, а да прыезду кагосьці
важнага рыхтуюцца, магчыма нават ...
З.Ы. І сапраўды,
аказваецца ён Сам туды прыяжджаў, але гэта ўжо зусім другая гісторыя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий