Сёньня, дзякуючы пану Вадзіму Ўрублеўскаму, атрымаў чарговыя зьвесткі пра пачаткі роду Гацакоў на беларускай зямлі і, у прыватнасьці, на Бабруйшчыне, зьмешчаныя ў рэвізскіх казках за 1834 год.
Раней я меркаваў, што ранейшым з Гацакоў пад Бабруйскам быў мой непасрэдны продак Васіль Захаравіч Гацак, які жыў напачатку ХІХ ст. у вёсцы Лейчыцы каля Рагачоўскай шашы. Аднак атрыманыя дадзеныя адсоўваюць прыбыцьцё Гацакоў пад Бабруйск прынамсі на 50 гадоў у сярэдзіну XVIII ст. Згодна з рэвізскімі казкамі, Васіль напачатку жыў у вёсцы Такарня (цяпер у складзе Лейчыц), куды, мяркуючы па ўсім, перасяляіўся з суседніх Дваранінавіч (цяпер Кіраўскі раён), паколькі там "колькасьць Гацакоў на квадратны мэтар" у разы большая. З усяго вынікае, што менавіта тут і пачалася бабруйска гісторыя Гацакоў.
Самым першым у Дваранінавічах быў Кандрат Гацак (каля 1735-?). Магчыма, ягоным сынам і быў Захар (каля 1763-?), бацька Васіля Гацака (1793-?). Цікава, што ў другой палове ХІХ ст. Гацакі ў Дваранінавічах сустракаліся вельмі рэдка, а зараз яны там не зафіксаваныя зусім. У той самы час усе знойдзеныя мной Гацакі паходзяць зь Лейчыц і ёсьць нашчадкамі Васіля Захаравіча Гацака.
Таксама новыя зьвесткі тычацца і Гацакоў (Гацукоў-Лаўрынёнкаў) зь вёскі Атрошкавічы ў іншых, слуцкі, бок ад Бабруйска. Яны таксама зьявіліся там напрыканцы ХVIII-напачатку ХІХ стст., і як было паказана ў маіх мінулых дасьледваньнях, падтрымлівалі стасункі з Гацакамі зь Лейчыц. Магчыма, што засноўнік атрошкавіцкага роду (Лаўрын?) (каля 1754-?) таксама паходзіў з Дваранінавіч. Згодна з генэалягічнымі выкладкамі ён таксама можа быць сынам Кандрата Гацака (каля 1735-?).
Дваранінавічы
Кандрат Гацак (1735?-)
1. Рыгор Гацак (1765-1828)
1.1. Восіп Гацак (1792-1833), ж. – Матрона (1799-)
1.1.1. Андрэй (1814-), ж.- Натальля (1806-)
1.1.1.1. Амфія (1826-)
1.1.1.2. Палагея (1833-)
1.1.2. Алена (1817-)
1.2. Сьцяпан (1804-)
Хведар (1750?-)
1. Іван (1780-1819),
1.1. Восіп (1803-), ж. – Ганна (1809-)
1.1.1. Іван (1829-)
1.1.2. Агафія (1825-)
1.2. Аляксей (1806-), ж. – Яфімія (1813-)
1.2.1. Рыгор (1832-)
2. Павал (1797-), ж. – Палагея (1799-)
2.1. Кацярына (1816-), м. – Рыгор Андрэеў (1813-) са Шпілеўшчыны
2.2. Еўдакія (1819-)
2.3. Ануфры (1822-)
2.4. Лявон (1826-)
2.5. Харытон (1829-)
2.6. Іван (1832-)
Такарня (цяпер у Лейчыцах)
Захар (1763?-)
1. Васіль (1793-), ж.- Фядора (1801-)
1.1. Домна (1827-)
1.2. Настасія (1829-)
1.3. Настасія (1833-)
2. Міхайла (1801-), ж. – Наталія (1812-)
2.1. Якім (1823-)
2.2. Максім (1832-)
Атрошкавічы
??? (Лаўрын?) (1754-)
1. Якаў Лаўрынёнак (1784-), ж. – Марыя (1786-)
2. Іван
2.1. Грышка (1790-), ж. – Ганна (1789-) удава з Рагасельля, узятая з сынам Янкам Майсеенкам Росьлікам (1806-)
2.1.1. Андрэй (1816-), ж . – Ануля (1819-)
2.1.2. Сямён (1824-)
дело, конечно, хорошее, свою генеалогию копать, но от такого кол-ва инфы можно свихнуться. да и вообще, как-то грустно в этом копаться - все родственники и все мертвые
ОтветитьУдалитьНя ведаю, здаецца, пакуль не звар'яцеў. А сьмерць - нармалёвая зьява для любой жывой істоты, у тым ліку і чалавека. Для тых жа, хто верыць ў жыцьцё пасьля сьмерці, гэта тым нясумна
ОтветитьУдалить