Сёньня тэлеканал EuroNews прысьвяціў частку свайго этэрнага часу Каталіцкаму Касьцёлу. Звычайна гэтае ўвагі Касьцёл заслугоўвае толькі на вялікія сьвяты: Божае Нараджэньне ды Вялікдзень. Тут жа да сьвятаў яшчэ далёка. У чым жа прычына ўвагі?
На 85-м годзе жыцьця памёр кардынал, былы арцыбіскуп мілянскі Карлё Марыя Мартыні (R.I.P.). Няўжо гэты тэлеканал так смуткуе ад сьмерці каталіцкага гіерарха? У ніякім разе. Сам гіерарх нікому непатрэбны. EuroNews патрэбнае інтэрвію, якое кардынал даў незадоўга да свае сьмерці.
У гэтым інтэрвію ён раскрытыкаваў Касьцёл за тое, што ён нібы адстаў у сваім разьвіцьці на 200 гадоў. Нікога не цікавіла біяграфія і шматлікія творы кардынала Мартыні. Усіх цікавіла "застарэласьць" Касьцёлу. І менавіта гэтая тэма наскрозь пранізьлівала навіновыя сюжэты: "Cardinal’s last interview: Catholic church is ‘out of date’ and needs ‘radical change’" крычала назва ангельскай вэрсіі, "Кардинал Мартини: «Католическая церковь отстала на 200 лет»" паўтарала за ёй расейская.
Цікава, што расейская рэдакцыя больш рэзка выступіла супраць Касьцёлу за ангельцаў:

В частности, он отметил, что если Ватикан продолжить настаивать на нерасторжимости брака, то это лишь оттолкнёт от Церкви будущие поколения. | As archbishop, Martini was famous for advocating the use of condoms in some circumstances and said the church should be more accepting of divorce. |
Пагадзіцеся, што
фразы "настойваньне на непарушнасьці шлюбу адштурхне ад Касьцёлу будучыя
пакаленьні" і "Касьцёл мусіць больш прыязна ставіцца да
разводаў" гучаць, мякка кажучы, па-рознаму. І мала верагодна, што расейцы
самі стваралі тэкст сюжэту, а не перакладалі яго з ангельскае ці якое іншае
мовы, а пасьля дапісвалі. Як кажуць на EuroNews: No Comment.
Пры гэтым не хачу
ў ніякім разе крытыкаваць кардынала Карлё Марыю Мартыні, які ўжо адыйшоў у
вечнасьць. Ня мне яго судзіць. Адзначу толькі, ці варта Касьцёлу "прогибаться
под изменчивый мир"? Мо, "пусть лучше он прогнется под нас"?
Комментариев нет:
Отправить комментарий